6 траўня 2024, панядзелак, 1:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзед Мароз паселіцца ў парку Горкага 23 снежня

3
Дзед Мароз паселіцца ў парку Горкага 23 снежня

Галоўны казачны персанаж Новага года прыбудзе ў свой домік у цэнтры сталіцы 23 снежня а 12.00.

Прымаць візіцёраў ён будзе да 4 студзеня. Дзядуля разлічвае, што да яго прыйдуць дзеці ва ўзросце ад 3 да 11 гадоў. Але не выключана і сюрпрызнае віншаванне для гасцей больш старэйшага ўзросту, піша «Інтэрфакс».

Як паведамілі ва УП «Гарадскія паркі Менскзелянбуда», будзе практыкавацца як індывідуальнае наведванне дзіцем хаткі Дзеда Мароза (працягласць стасункаў - 7 хвілін), так і групавыя візіты (ад 4 да 6 дзяцей - 15 хвілін, ад 7 чалавек - 30 хвілін).

23 снежня Дзед Мароз у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага будзе прымаць з 13.00 да 18.00, а з наступнага дня да яго далучыцца і Снягурка. Усе дні, акрамя 1 студзеня, яны будуць сустракаць гасцей з 10.00 да 18.00.

На жаль, казка ў парку Горкага чакае толькі дзяцей. Бацькам за магчымасць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай прыйдзецца раскашэліцца на суму ад Br30 тысяч да Br120 тысяч. Даражэй за ўсё візіт да чараўніка і яго ўнучкі абыдзецца 25 і 31 снежня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках