6 траўня 2024, панядзелак, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актор Аляксей Гарбуноў адмовіўся здымацца ў расейскім кіно

28
Актор Аляксей Гарбуноў адмовіўся здымацца ў расейскім кіно

Актор адмовіўся здымацца ў расейскім кіно, каб выканаць ролю ва ўкраінскім тэлесерыяле «Гвардыя», прысвечаным байцам АТА.

Пра гэта паведаміў тэлеканал ТСН са спасылкай на заяву арганізатара кіеўскага кінафестывалю «Маладосць» Андрэя Халпахчы.

Са слоў Халпахчы, выхад серыяла запланаваны на вясну 2015 года.

Гарбуноў нарадзіўся і вырас у Кіеве, з'яўляецца грамадзянінам і заслужаным артыстам Украіны. У кастрычніку 2014 Гарбуноў выступіў перад байцамі Нацгвардыі ў Адэсе, а 30 лістапада наведаў параненых нацгвардзейцаў у шпіталі Днепрапятроўска.

Аляксей Гарбуноў - артыст тэатра і кіно. Да распаду СССР здымаўся ў фільмах кінастудыі імя Даўжэнкі і працаваў у тэатры кінаактора пры гэтай студыі. У 1990-х гадах працаваў таксістам. Вярнуўся да здымак у расейскім тэлесерыяле «Графіня дэ Мансаро», пасля чаго ўдзельнічаў у шэрагу буйных расейскіх кіна- і тэлепраектаў. Лаўрэат прэміі «Залаты арол» за лепшую мужчынскую ролю ў фільме Мікіты Міхалкова «12». Выконваў ролю прафесара Марыярці ў тэлесерыяле «Шэрлак Холмс» 2013 года.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках