6 траўня 2024, панядзелак, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветныя банкі: Кошты на нафту могуць абрынуцца да $40

43
Сусветныя банкі: Кошты на нафту могуць абрынуцца да $40

Цяперашняе падзенне коштаў на нафту - яшчэ не мяжа.

Пасля нядаўняга пасяджэнне АПЕК стала вядома, што картэль не змяніў квоты ў здабычы нафты і пакінуў іх ранейшымі - 30 млн барэляў у суткі. Пры гэтым кошты на нафту працягваюць біць гістарычныя антырэкорды і, як прагназуюць сусветныя банкі, гэта яшчэ не мяжа. Для зніжэння коштаў на нафту існуюць і цалкам эканамічныя прычыны, а менавіта - скарачэнне попыту пры лішку прапановы, піша ZN.ua.

«Апошнім часам скараціўся попыт на нафту з боку Кітая і Еўропы. У абодвух выпадках гэта выклікана рознага калібру запаволеннем тамтэйшых эканомік. Таксама асцярогі выклікае стан агульнасусветнай эканомікі», - ідзе гаворка ў артыкуле.

Пры гэтым, як адзначае аўтар, на рынак нафты вярнуліся Лівія, Іран і Ірак, а ЗША пачалі распрацоўваць сланцавыя радовішчы, што наогул можа памяняць звыклую структуру рынку. «Распрацоўка сланцавых вуглевадародаў у ЗША і нафтавых пяскоў у Канадзе ўжо ў бліжэйшыя 3-5 гадоў здольная змяніць метады здабычы, перапрацоўкі, продажу і спажывання нафты ва ўсім свеце», - гаворыцца ў артыкуле.

Таксама ў ЗША і Еўропе цяпер актыўна выходзяць на першы план альтэрнатыўныя крыніцы энэргіі, што таксама не спрыяе росту попыту на традыцыйныя энэрганосьбіты. У той жа час, са слоў афіцыйнага прадстаўніка Эр-Рыяда (Саудаўская Аравія), кошты працягнуць зніжацца, а квоты на здабычу ў агляднай будучыні перагледжаны не будуць.

Акрамя таго, вядучыя сусветныя банкі пераглядаюць і прагноз што да нафты ў бок паніжэння. Так, Societe Generale знізіў прагноз што да Brent як на 2015-ы, так і на 2016 на 20 даляраў - да 70 даляраў за барэль.

Прагноз што да WTI на 2015 пагоршаны на 17 даляраў - да 65 даляраў, на 2016 - на 16 даляраў, да 65 даляраў за барэль. Экспэрты Citi мяркуюць, што сярэдні кошт нафты WTI ў наступным годзе складзе 72 даляры за барэль, Brent - 80 даляраў.

Калі казаць пра бліжэйшую перспектыву, то цана на нафту маркі WTI можа апусціцца да 60 даляраў за барэль ужо вельмі хутка. Тым часам аналітыкі Bank of America Merrill Lynch не выключаюць нават дасягненні ўзроўню 40 даляраў за барэль.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках