6 траўня 2024, панядзелак, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Латвіі заўважаны расейскі вайсковы карабель

8
Ля берагоў Латвіі заўважаны расейскі вайсковы карабель

У Балтыйскім моры 6 снежня на адлегласці 2,6 міляў ад мяжы Латвіі заўважаны карабель вайскова-марскога флоту Расеі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» паведамілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы балтыйскай дзяржавы.

«Нацыянальныя ўзброеныя сілы зафіксавалі ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі ў Балтыйскім моры на адлегласці 2,6 марскіх міляў ад мяжы тэрытарыяльных вод Латвіі карвет ВМС Расеі «Сообразительный», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, у канцы кастрычніка шведскія вайскоўцы спынілі пошукі невядомай субмарыны, якая незаконна ўварвалася ў воды Швецыі ў Балтыйскім моры. Мясцовая прэса сцвярджала, што аб'ектам аперацыі можа быць расейская субмарына.

Фота з архіву

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках