6 траўня 2024, панядзелак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гіганцкі белы труфель прадалі за $61000 на аўкцыёне

8
Гіганцкі белы труфель прадалі за $61000 на аўкцыёне

Найбуйнейшы ў свеце белы труфель сышоў з малатка на аўкцыёне ў Нью-Ёрку.

Уладальнікам грыба вагой 1,89 кг, які знайшлі ў італьянскім рэгіёне Умбрыя на мінулым тыдні, стаў пакупнік з Тайваня, які ўдзельнічаў у таргах праз тэлефон. Пачатковы кошт лота складаў $50 тыс, піша БелТА.

Труфелі нярэдка прадаюць на аўкцыёнах. Так, у 2013 годзе пара белых далікатэсных грыбоў была прададзеная за $90 тыс. У 2010 годзе два белых труфеля з італьянскай Тасканы сышлі з малатка за $330 тыс. У тым жа годзе на фестывалі труфеляў ў італьянскім рэгіёне П'емонт грыб вагой 900 г набылі за 105 тыс еўра.

Труфелі - самыя дарагія грыбы ў свеце. Іх цэняць за выдатныя смакавыя і араматычныя якасці. Гэтыя далікатэсы належаць да тых рэдкіх сезонных прадуктаў, якімі можна паласавацца толькі ў кароткі прамежак часу раз у год. Разам з тым складаны сам працэс пошуку труфеля. Бо гэтыя грыбы растуць пад зямлёй на каранях дрэў і кустоў, для іх пошукаў прыцягваюць дрэсіраваных сабак і свінняў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках