6 траўня 2024, панядзелак, 10:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава - на чацвёртым месцы ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

11
Домрачава - на чацвёртым месцы ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Дар'я Домрачава заняла чацвёртае месца ў гонцы пераследу на першым этапе Кубка свету ў шведскім Эстэрсундзе.

На дыстанцыю 10 км з чатырма агнявымі рубяжамі яна пайшла 5-й, адстаючы аб лідэра нарвежкі Тырыл Экхоф на 10 секунд. На двух стрэльбах са становішча лежачы лепшая беларуская біятланістка прамахнулася толькі адзін раз, а вось на двух «стойках» дапусціла 4 промахі і ў выніку фінішавала чацвёртай, паказаўшы вынік 36 мін 10,1 сек, піша БелТА.

Пераможцай «бэрка» стала фінская спартоўка Кайса Мякярайнен (вынік - 35 мін 01,7 сек; 3 промахі), другая пазіцыя ва ўкраінскай біятланісткі Валянціны Семярэнкі (+47,9 сек; 4), а трэцяе месца заняла італьянка Даратэя Вірэр (+ 48,3 сек; 4).

Яшчэ дзве беларускія спартоўкі сёння занялі наступныя месцы: 22-е - Надзея Пісарава (+2 мін 50,4 сек; 3), 34-е - Анастасія Дубарэзава (+3 мін 52,9 сек ; 4).

У мужчынскай гонцы пераследу на 12,5 км пераможцам сёння стаў француз Мартэн Фуркад, другім да фінішу прыйшоў расеец Антон Шыпулін, а трэцяе месца заняў нарвежскі біятланіст Эміл-Хегле Свендсэн.

Лепшым з беларускіх страляючых лыжнікаў быў Юрый Лядаў, які заняў 39-е месца, а Уладзімір Чапелін фінішаваў 47-м.

У агульным заліку Кубка свету пасля першага этапу лідуе Эміл-Хегле Свендсэн (144 балы), другім ідзе Мартэн Фуркад (120), а трэцяе месца займае чэшскі біятланіст Міхал Шлезингр (113). У беларуса Юрыя Лядава 6 заліковых балаў і 53-я пазіцыя.

Другі этап Кубка свету-2014/2015 плануецца правесці з 12 да 14 снежня ў аўстрыйскім Хохфільцэне.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках