6 траўня 2024, панядзелак, 5:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Масква робіць замах на суверэнітэт Грузіі, Малдовы і Украіны

10
Ангела Мэркель: Масква робіць замах на суверэнітэт Грузіі, Малдовы і Украіны

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель абвінаваціла Расею ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы краінаў, якія імкнуцца да збліжэння з Еўразвязам.

Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю нямецкай газеце Die Welt, паведамляе «Радыё Свабода».

З яе слоў, Расея стварае праблемы Малдове, Грузіі і Украіне, якія прынялі суверэнныя пастановы падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕЗ. Меркель паказала на «замарожаныя канфлікты» вакол самаабвешчаных Прыднястроўя, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі, а таксама дзеянні Расеі на ўсходзе Украіны.

Акрамя таго, заявіла яна, Масква спрабуе паставіць у эканамічную і палітычную залежнасць ад сябе краіны на захадзе Балканаў.

Кажучы пра краіны Балтыі, канцлерка Нямеччыны адзначыла, што «тут не ідзе гаворка пра вайну». Разам з тым, у адпаведнасці з артыкулам 5 дамовы пра NATO, напад на аднаго з cябраў Паўночнаатлантычнага альянсу разглядаецца як напад на арганізацыю агулам, сказала яна і адзначыла, што ў выпадку неабходнасці дзяржавам Балтыі будзе нададзеная вайсковая дапамога.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках