6 траўня 2024, панядзелак, 10:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязню Статкевічу не даходзяць лісты

12
Палітвязню Статкевічу не даходзяць лісты

Мікалай Статкевіч атрымлівае не ўсе лісты, дасланыя яму ў Магілёўскую турму.

12 студзені экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі павінны перавесці з турмы ў калонію. Пра гэта Мікалай Статкевіч паведаміў журналісту Барысу Вырвічу, які жыве ў Бялынічах (Магілёўская вобласць) і перапісваецца з апазіцыйным палітыкам, піша сайт ПЦ "Вясна".

«У калонію мяне сапраўды павінны перавесці. Гэта павінна адбыцца 12 студзені наступнага года, калі скончацца тры гады турэмнага рэжыму, на якія мяне асудзілі. Тут маглі пры адсутнасці спагнанняў вярнуць мяне ў калонію і праз паўтара года, але гэта не для «палітычных». З калоніі могуць вярнуць зноў сюды, але маёй пазіцыі гэта не зменіць», - гаворыцца ў лісце.

Зняволены палітык таксама паведаміў, што да яго даходзяць не ўсе лісты з волі. У прыватнасці, са слоў Вырвіча, Статкевіч напісаў, што не атрымліваў ад яго лістоў ужо некалькі месяцаў, хоць журналіст кожны месяц адсылае палітвязню ліст або паштоўку з апошнімі навінамі з жыцця актывістаў дэмсіл Магілёўскай вобласці.

Мікалай Статкевіч - адзіны кандыдат у прэзідэнты Беларусі, які дагэтуль ў зняволенні. У траўні 2011 года суд Ленінскага раёна Менска прыгаварыў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачвання ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010-га.

Першапачаткова палітык утрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткім ўмовы адбыцця пакарання, перавёўшы ў магілёўскую турму № 4. Адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках