6 траўня 2024, панядзелак, 9:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шандаровіча і Рубінштэйна выклікалі ў Следчы камітэт РФ

15
Шандаровіча і Рубінштэйна выклікалі ў Следчы камітэт РФ

Пісьменніка Віктара Шандаровіча і паэта Льва Рубінштэйна выклікалі ў Следчы камітэт Расеі.

«Сёння мне патэлефанаваў ветлівы малады чалавек са Следчага камітэта і паклікаў у госці», - напісаў ён. З яго слоў, следчы распавёў, што падставай для гутаркі стаў ягоны ўдзел у праекце «Кнігі ў парках» летам 2014 года. «Гаворка, як я зразумеў, ідзе аб крадзяжы грашовых сродкаў, - напісаў Віктар Шандаровіч на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - Падобна на тое, у Тэхнічным завулку напалі на след па-сапраўднаму буйнога злачынства! Я цвёрда маю намер раззброіцца перад партыяй і дапамагчы следству выйсці на след зламыснікаў, якія нажываюцца на бясплатных літаратурных канцэртах у парках. Заадно спытаю, што яны думаюць, напрыклад, пра Кадырава. Ну, або, не ведаю, Бастрыкіна».

У інтэрнэце таксама апублікаваная позва Следчага камітэта, дасланая Льву Рубінштэйну. У ёй сказана, што паэт павінен з’явіцца да следчага 9 снежня. Прычыны выкліку не ўдакладняюцца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках