6 траўня 2024, панядзелак, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя прапанавала Швецыі аб'яднаць ВМС і ВПС

10
Фінляндыя прапанавала Швецыі аб'яднаць ВМС і ВПС

Міністр абароны Фінляндыі Карл Хаглунд мяркуе, што краіны павінны істотна ўзмацніць абароннае супрацоўніцтва.

Пра гэта паведамляе фінскае агенцтва Yle, піша Lenta.ru.

Карл Хаглунд выказаў надзею на тое, што аб'яднанне адбудзецца праз пяць гадоў. На думку міністра, сумесная абарона была б больш эфектыўнай, а ў Фінляндыі з'явіліся б падводныя лодкі. Хаглунд таксама заявіў, што для аб'яднання неабходна прыняць шэраг палітычных пастаноў, а таксама заключыць абаронны саюз са Швецыяй.

Раней у лістападзе кіраўнік ВМС Швецыі Сверак Герансон прапанаваў аб'яднаць кіраўніцтва вайскова-марскіх сіл дзвюх краін.

У склад ВПС Фінляндыі ўваходзяць блізу ста бамбавікоў і знішчальнікаў амерыканскай і брытанскай вытворчасці, а таксама некалькі транспартных суднаў. Фінскі флот налічвае блізу 40 караблёў рознага класа - ад мінных загараджальнікаў да баявых катэраў. У вайскова-паветраныя сілы Швецыі ўваходзяць больш за сто знішчальнікаў уласнай вытворчасці, некалькі транспартных самалётаў, два самалёты радыё-электроннага падаўлення і больш за 30 гелікоптэраў. ВМС каралеўства складаецца з 5 падводных лодак і некалькіх дзесяткаў суднаў рознага класа.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках