19 траўня 2024, Нядзеля, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Перамовы ў Менску трэба правесці як мага хутчэй

13
Парашэнка: Перамовы ў Менску трэба правесці як мага хутчэй

Пасяджэнне кантактнай групы па Данбасу павінна адбыцца як мага хутчэй, каб ўжо 9 снежня дамагчыся спынення агню.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас сустрэчы са спецыяльнай прадстаўніцай старшыні Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе Хайдзі Тальявіні.

Прадстаўніца АБСЕ, у сваю чаргу, адзначыла, што раней дасягнутыя на такіх сустрэчах кантактнай групы Менскія дамоўленасці, а менавіта пратакол ад 5 верасня і мемарандум ад 19 верасня, з'яўляюцца асновай для мірнага ўрэгулявання сітуацыі на Данбасе, і іх павінны выконваць усе бакі. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Пятра Парашэнкі.

Новая сустрэча Трохбаковай кантактнай групы пры ўдзеле прадстаўнікоў Украіны, Расеі і АБСЕ запланаваная ў Менску на 9 снежня. На папярэдніх такіх сустрэчах таксама прысутнічалі прадстаўнікі данецкіх і луганскіх сепаратыстаў. Але тэрарысты «ДНР» ужо заявілі, што да 9 снежня не паспеюць узгадніць шэраг важных пытанняў «са сваім кіраўніцтвам», і сустрэча, на іх думку, павінна адбыцца не раней чым 12 снежня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках