1 траўня 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камбат «Дняпра»: Беларусы вельмі добра ваююць

8

10 беларусаў ваююць за Украіну ў складзе батальёна «Днепр».

Пра гэта заявіў камандзір дабравольніцкага падраздзялення Юрый Бяроза, які стаў дэпутатам Вярхоўнай Рады, паведамляе «Белсат». Таксама ён распавёў пра тое, якія змены чакаюць парламент Украіны.

- На самай справе, Вярхоўная Рада ўсё яшчэ ніяк не запусціцца, не пачне працаваць у поўным аб'ёме. І, на жаль, пакуль што яна працуе паводле старых правілаў. Я спадзяюся, што мы зробім усё, каб гэтая Вярхоўная Рада працавала паводле новых правілаў. Гэта вельмі важна. Бо людзі, якія дэлегавалі нас сюды, чакаюць ад нас, што парламент стане працаваць якасна і на карысць украінскай дзяржавы, у першую чаргу. Бо ў нас на ўсходзе ідзе вайна. Жорсткая і бязлітасная. Расея з'яўляецца агрэсарам. І гэта асноўны момант, які не дазваляе нам пакуль спыняць працу гэтага парламента, але калі цяпер, бліжэйшым часам, мы не пачнём ствараць новыя правілы гульні, мабыць, і гэтая Вярхоўная Рада доўга не праіснуе.

- А ці праўда, што цяпер камандзіры батальёнаў плануюць аб'яднацца ў дэпутацкую групу пад назвай «Кроп»?

- Наогул мы плануем стварыць міжфракцыйную групу, якая будзе аб'ядноўваць не толькі камандзіраў батальёнаў, а практычна ўсіх удзельнікаў антытэрарыстычнай аперацыі, у яе ўвойдуць усе, хто прайшоў вайну на ўсходзе, усё, хто прайшоў Майдан, усе тыя, каго аб'ядноўвае баявы досвед і выразнае адчуванне, у першую чаргу, таго, што на самой справе адбываецца на ўсходзе Украіны.

- А якая цяпер сітуацыя на ўсходзе? Ці падтрымліваеце вы сувязь са сваімі паплечнікамі?

- «Днепр» ваюе на ўсходзе з красавіка. Цяпер два падраздзяленні, дзве асобныя роты батальёна знаходзяцца на перадавой - у Данецкам аэрапорце, у Пясках, на лініі Пяскі-Марыупаль. «Дняпроўцы» знаходзяцца практычна на ўсіх блокпостах. Я не проста падтрымліваю сувязь. Я кожны вечар і кожную раніцу атрымліваю цалкам усю інфармацыю пра тое, што адбываецца. Там вельмі складана. Пасля ўвядзення Расеяй новага так званага «гуманітарнага канвою» зноў актывізаваліся абстрэлы. Яны наогул сталі невыноснымі.

- У вашым батальёне служаць беларусы. Як вы ставіцеся да ініцыятывы ўкраінскага прэзідэнта аб прадстаўленні грамадзянства Украіны тым замежнікам, якія цяпер абараняюць Украіну на ўсходзе?

- У складзе палка «Днепр» ваюе больш за 10 беларусаў. Яны ваююць вельмі добра. І я таксама добра стаўлюся да ініцыятывы прэзідэнта. Наогул гэта трэба было ўзаконіць даўно, і спадар прэзідэнт павінен быў зрабіць гэта ў першую чаргу. Ён губляе ініцыятыву, і шкада, што ён не зрабіў гэтага адразу пасля свайго абрання на пасаду прэзідэнта. Бо першым, хто загінуў за Майдан, за Украіну, быў беларус. Беларусы, якія ваююць у нашым батальёне, таксама добра ўспрынялі гэтую ініцыятыву. А як яны яшчэ могуць на гэта рэагаваць? Яны змагаюцца за гэтую дзяржаву, і яны маюць права на грамадзянства гэтай дзяржавы.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках