1 траўня 2024, Серада, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японія ўвяла санкцыі супраць верхаводаў ДНР і ЛНР

2
Японія ўвяла санкцыі супраць верхаводаў ДНР і ЛНР

У «чорны спіс» патрапілі 26 чалавек і 14 арганізацый.

Усе яны звязаныя з правядзеннем выбараў у ДНР і ЛНР. Японскія ўлады паабяцалі, што замарозяць іх рахункі і маёмасць у выпадку, калі такія будуць знойдзеныя, піша РБК.

Каментуючы пастанову японскага ўрада, генеральны сакратар кабінета Есехідэ Суга выказаў надзею, што яна не паўплывае на падрыхтоўку да візіту ў краіну прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, які намечаны на наступны год. Суга дадаў, што Японія разам з іншымі краінамі «вялікай сямёркі» будзе дамагацца развязання канфлікту ва Украіне выключна дыпламатычнымі метадамі.

У канцы лістапада санкцыі супраць баевікоў ДНР і ЛНР абвясціў і Еўразвяз. У новы спіс ЕЗ трапілі 13 апалчэнцаў і 5 арганізацый. Гаворка ішла аб партыях, ад якіх балатаваліся кандыдаты на пасаду кіраўнікоў самаабвешчаных рэспублік.

Японія далучалася практычна да ўсіх пакетаў санкцый, якія ўводзілі ЗША і ЕЗ. Так, у канцы верасня Токіё ўвёў абмежаванні ў дачыненні да Ашчадбанка, ВТБ, «Замежэканомбанка», «Газпромбанка» і «Рассельгасбанка».

Першыя санкцыі ў дачыненні да Расеі Японія ўвяла ў красавіку 2014: 23 расейскім грамадзянам, «якія маюць дачыненне да парушэння суверэнітэту Украіны», быў забаронены ўезд у краіну. У пачатку жніўня Токіё замарозіў актывы і забараніў уезд яшчэ 40 расейскім грамадзянам, у ліку якіх «кіраўнік» Крыму Сяргей Аксёнаў, крымскі пракурор Наталля Паклонская, дарадца старшыні Савета міністраў Крыму Рустам Цеміргаліеў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках