1 траўня 2024, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамы Менска абяцаюць больш за тысячу пераднавагодніх акцый

Крамы Менска абяцаюць больш за тысячу пераднавагодніх акцый

Нехарчовыя сталічныя крамы ў снежні правядуць каля 200 выставаў-продажаў і пашыраных продажаў.

Так крамы плануюць не менш за 350 рэкламных акцый з уручэннем пакупнікам падарункаў і сувенірнай прадукцыі, розыгрышам прызоў, звыш 450 распродажаў нехарчовых тавараў са зніжэннем рознічных цэн. Толькі ў гарадскіх універмагах адбудуцца каля 300 мерапрыемстваў, піша БелТА.

Гандлёвыя аб'екты грамадскага харчавання Менска з 22 снежня да 6 студзеня таксама правядуць больш за 1,1 тысяч выставаў-продажаў паўфабрыкатаў, кулінарных і кандытарскіх вырабаў. А папярэднія заказы ад насельніцтва на выраб паўфабрыкатаў і гатовых кандытарскіх і кулінарных вырабаў як у банкетным, так і ў звычайным афармленні ўжо пачалі прымаць 480 аб'ектаў грамадскага харчавання сталіцы.

Усяго ў снежні-студзені ў Менску плануецца правесці больш за 50 калядных кірмашоў. Святочныя мерапрыемствы, на якіх у шырокім асартыменце будуць прадстаўленыя ёлачныя ўпрыгажэнні, сувеніры, падарункавыя наборы, карнавальныя касцюмы і харчовыя тавары, адбудуцца 25 снежня ва ўсіх адміністрацыйных раёнах горада.

«Калядны кiрмаш» пройдзе ў сталіцы з 12 снежня да 15 студзеня. Кірмашовыя шэрагі будуць працаваць на Кастрычніцкай плошчы і каля Палаца спорту штодня з 12.00 да 21.00. Тут усім жадаючым прапануюць не толькі набыць шырокі асартымент навагодніх падарункаў і прысмакаў, але і стаць удзельнікамі забаўляльнай праграмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках