1 траўня 2024, Серада, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новая тэхналогія ператворыць любую паверхню ў сонечную батарэю

10

Навукоўцы з Універсітэта Таронта заявілі аб стварэнні новай тэхналогіі.

Яна можа прывесці да прарыву ў галіне сонечнай энэргетыкі. Як паведамляе выданне Daily News Now, доктар Ілан Крамер сумесна з калегамі вынайшаў спосаб стварэння сонечных батарэй шляхам іх напылення на гнуткую паверхню.

Для нанясення элементаў батарэі на паверхню даследчыкі выкарыстоўвалі асаблівыя "парушынкі" (калоідныя квантавыя кропкі), адчувальныя да святла. У будучыні гэтыя квантавыя кропкі могуць стаць асновай спецыяльных спрэяў, з дапамогай якіх у сонечную батарэю можна будзе ператварыць самыя розныя паверхні.

Падобным спрэем, напрыклад, можна будзе пакрыць мэблю на верандзе або крыло самалёта. Паводле разлікаў навукоўцаў, аўтамабіль, пакрыты такім спрэем, будзе выдзяляць дастаткова энэргіі для харчавання трох стоватных лямпачак.

"Я мару, што адным выдатным днём да вас прыйдзе пара тэхнікаў з заплечнікамі, як у "Паляўнічых на прывіды", і напыляць сонечныя батарэі прама на паверхню даху", - прыводзіць словы Крамера партал "Навука і прагрэс".

Навукоўцы таксама размясцілі на YouTube відэа, на якім дэманструецца частка лабараторнага абсталявання, пры дапамозе якога былі створаныя доследныя ўзоры новых батарэй. Аб тэрмінах масавага ўкаранення тэхналогіі пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках