1 траўня 2024, Серада, 8:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўвёў у Данбасе рэжым спынення агню

5
Парашэнка ўвёў у Данбасе рэжым спынення агню

Асаблівы рэжым уводзіцца на ўсіх пазіцыях сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

З ініцыятывы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі на ўсіх пазіцыях сіл АТА ўводзіцца рэжым спынення агню.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведамляе прэс-цэнтр антытэрарыстычнай аперацыі.

На сайце прэзідэнта адпаведны загад пакуль адсутнічае.

За мінулыя суткі ў падкантрольны тэрарыстам Данецк прыбылі дзве зводныя ротныя тактычныя групы (РТГ), якія складаюцца з расейскіх вайскоўцаў і наймітаў. Адно з прыбылых падраздзяленняў укамплектаванае расейскімі кантрактнымі войскамі, абсталяванае штатнай тэхнікай і ўзбраеннем. Другое, якое складаецца з наймітаў, апранутых у форму «ДНР», перасоўваецца на грамадзянскім транспарце.

У раёне Ясінаватай Данецкай вобласці ўкраінскія войскі знішчылі жывую сілу і бронетэхніку баевікоў. Групоўка тэрарыстаў у раёне Аўдзееўкі двойчы спрабавала атакаваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў. Акрамя таго, баевікі абстралялі шэраг населеных пунктаў у гэтым раёне з артылерыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках