1 траўня 2024, Серада, 3:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падзенне кошту нафты зрабіла падатковы манеўр нявыгадным

5
Падзенне кошту нафты зрабіла падатковы манеўр нявыгадным

Зніжэнне кошту нафты зробіць нявыгадным падатковы манеўр для расейскіх нафтавых кампаній, а падатковы цяжар на здабычу нафты не знізіцца, а вырасце.

Аб гэтым піша газета «Ведомости» са спасылкай на экспэртныя ацэнкі.

Падатковы манеўр ў нафтавай галіне, які стартуе ўжо ў наступным годзе, прадугледжвае імклівае зніжэнне мыт на экспарт сырой нафты цягам трох гадоў пры адначасовым росце ПЗКВ. Паводле планаў чыноўнікаў, ён павінен быў прынесці дадатковыя даходы кампаніям, што здабываюць нафту.

Аднак эфект ад манеўру разлічваўся яшчэ ў ліпені, калі нафта каштавала ў сярэднім за месяц $108 за барэль, з тых часоў яе кошт імкліва ўпаў. Калі раней меркавалася, што кампаніі, якія здабываюць нафту, маглі б атрымліваць дадаткова 80 цэнтаў з барэля, то пры кошце ў $65 за барэль кампаніі будуць губляць 20 цэнтаў з кожнага барэля. Пра гэта сведчаць падлікі экспэртаў Маскоўскага нафтагазавага цэнтра EY.

У выпадку захавання ліпеньскіх коштаў найбольшую выгаду ад манеўру атрымала б кампанія «Раснафта», якая валодае вялікім сегментам здабычы. У ліпені міністэрства энэргетыкі ацэньвала, што толькі ў 2017 годзе кампанія павінна была атрымаць дадатковы прыбытак ад здабычы на $5,6 млрд пры стратах у нафтаперапрацоўцы ў $200 млн.

Прадстаўнікі Мінэнэрга, Мінфіна і «Раснафты» адмовіліся ад каментароў выданню.

У сярэдзіне лістапада «Раснафта» прапанавала адмовіцца ад падатковага манеўру. Кіраўнік «Раснафты» Ігар Сечын напісаў прэзідэнту Расеі Уладзіміру Пуціну ліст з прапановай не праводзіць падатковы манеўр у нафтавай галіне, а замест яго знізіць экспартную мыту на цёмныя нафтапрадукты.

Аб падатковым манеўры ў нафтавай сферы распавёў у верасні 2014 прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў. Манеўр прадугледжвае, што за тры гады будуць скарочаныя вывазныя мыты на нафту і нафтапрадукты, павялічаныя стаўкі ПЗКВ на нафту ў 1,7 разы, на газавы кандэнсат - у 6,5 разы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках