1 траўня 2024, Серада, 4:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пачала імпарт расейскага газу

12
Украіна пачала імпарт расейскага газу

З аўторка ПАГ «Укртрансгаз» пачало атрымліваць прыродны газ з Расейскай Федэрацыі.

Ва Укртрансгазе адзначылі, што кожны дзень будзе імпартавацца 43,5 млн кубаметраў газу, які будзе паступаць праз газавымяральную станцыю Мазыр і Суджа, піша liga.net.

«Імпарт прыроднага газу з РФ быў пачаты на два дні раней, на падставе новай заявы НАК Нафтагаз Украіны», - паведамілі ў Цэнтральным дыспетчарскім дэпартаменце ПАГ Укртрансгаз.

Нагадаем, 5 снежня НАК Нафтагаз Украіны пералічыў Газпрому $378 млн у якасці папярэдняй аплаты за пастаўку 1 млрд кубаметру газу.

6 снежня ў Газпроме пацвердзілі атрыманне папярэдняй аплаты і заявілі, што аднаўленне паставак газу ва Украіну пачнецца максімум праз 48 гадзін.

Газпром спыніў пастаўкі газу ва Украіну ў чэрвені. Паводле звестак расейскага манапаліста, запзычанасць Украіны на той момант складала $5,3 млрд. Украінская старана называла значна меншую суму.

Да канца года кошт расейскага газу для Украіны складае $378 за 1 тысячу кубаметраў, а ў першым квартале наступнага года - $368. Нафтагаз будзе набываць яго з папярэдняй аплатай. Пры гэтым умовай куплі газу ў першым квартале 2015 з'яўляецца выплата да канца 2014 $1,65 млрд запазычанасці за папярэднія пастаўкі. У Нафтагазе заяўлялі, што кампанія плануе сплаціць запазычанасць да канца года.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках