1 траўня 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Алесіну тэрмінова патрэбен адвакат

2
Валянцін Стэфановіч: Алесіну тэрмінова патрэбен адвакат

З артыкуламі абвінавачвання вайсковага экспэрта Аляксандра Алесіна адбылася відавочная блытаніна.

Пра гэта заявіў праваабаронца Валянцін Стэфановіч, чыю заяву публікуюць у «Фэйсбуку».

«З артыкуламі абвінавачвання відавочная блытаніна. Арт.356 «Здрада радзіме» складаецца з двух частак, адпаведна абвінавачанне можа быць выстаўленае або паводле адной, або паводле другой часткі. Не можа быць абвінавачванне паводле арт.356 і яшчэ паводле ч.1 арт.356. Калі ж гэта арт.356.1, то яно выключае выстаўленне абвінавачвання паводле арт.356, паколькі гэта артыкул прадугледжвае адказнасць за наладжванне супрацоўніцтва з замежнай выведкай або органам бяспекі без прыкмет здрады радзіме. Гэта новы склад злачынства, уведзены ў Крымінальны кодэкс у 2011 годзе. Паводле яго быў асуджаны ў выніку «шпіён» Андрэй Гайдукоў. Тэрмін пакарання паводле арт.356.1 - ад 6 месяцаў да двух гадоў і гэта значыць, што калі абвінавачванне выстаўленае паводле гэтага артыкула Алесіна не могуць трымаць пад вартай КПК (санкцыя меншая за тры гады), а толькі пад падпіскай аб нявыездзе.

Адвакат яму тэрмінова патрэбен», - заявіў Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, вайсковы экспэрт, аглядальнік штотыднёвіка «Беларусы і рынак» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Са слоў крыніцы charter97.org, Аляксандра Алесіна арыштавалі паводле падазрэння ў шпіянажы ў кавярні ў цэнтры горада, дзе ён абедаў з невядомым мужчынам. Учора дзецям журналіста ў КДБ паведамілі, што супраць яго распачатая справа паводле артыкула 356 «Здрада дзяржаве» і арт.356 ч.1 «Выдача дзяржаўнай таямніцы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці прадстаўніку, альбо шпіянаж». Паводле гэтага артыкула прадугледжанае зняволенне на тэрмін ад 7 да 15 гадоў. Разам з Алесіным абвінавачванне выстаўленае супраць дыпламата адной з краін. Сваякі не ведаюць, што гэта за чалавек. Тым не менш, вядома, што ён не знаходзіцца ў зняволенні, бо абаронены дыпламатычным імунітэтам.

Аляксандр Алесін - журналіст, эканамічны аглядальнік газеты «Беларусы і рынак». Спецыялізуецца ў сферы вайсковай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, якія пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках