1 траўня 2024, Серада, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абломкі «Боінга», што разбіўся ў Данбасе даставілі ў Нідэрланды

4
Абломкі «Боінга», што разбіўся ў Данбасе даставілі ў Нідэрланды

У Нідэрланды прыбылі першыя грузавікі з абломкамі «Боінга», які пацярпеў катастрофу пад Данецкам.

Машыны перасеклі мяжу краіны ноччу, піша РБК.

23 лістапада са станцыі Пелагееўка ў Данецкай вобласці ў Харкаў адправіўся цягнік з абломкамі лайнера.

Дамоўленасць аб вывазе абломкаў лайнера была дасягнутая 22 лістапада падчас завяршальнага этапу перамоваў паміж прадстаўнікамі АБСЕ, Галандыі і ДНР.

Нагадаем, Boeing 777 кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты прарасейскімі тэрарыстамі і расейскімі дыверсантамі ў Данецкай вобласці 17 ліпеня. На борце знаходзіліся 298 чалавек, з іх 196 грамадзян Нідэрландаў, 45 грамадзян Малайзіі і 38 грамадзян Аўстраліі, усе яны загінулі. Дзевяць цел пасажыраў яшчэ не апазнаныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках