1 траўня 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дазволіў галоўнаму санітарнаму лекару забараняць імпарт

13
Лукашэнка дазволіў галоўнаму санітарнаму лекару забараняць імпарт

Паўнамоцтвы галоўнага санітарнага лекара Беларусі пашыраныя.

Згодна з указам Лукашэнкі, намеснік міністра аховы здароўя - галоўны санітарны лекар краіны будзе мець права прымаць пастановы аб забароне ўвозу на яе тэрыторыю прадукцыі, якая не адпавядае патрабаванням заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва, піша «Інтэрфакс».

Ён жа зможа прыпыняць на тэрмін да 90 дзён працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання, калі па выніках праверкі такога аб'екта знойдуць парушэнні заканадаўства ў галіне санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту насельніцтва.

А міністр гандлю і ягоныя намеснікі змогуць прыпыняць працу гандлёвага аб'екта, аб'екта грамадскага харчавання, калі ўстаноўленыя паводле вынікаў праверкі факты парушэння заканадаўства аб коштаўтварэнні, гандлі і грамадскім харчаванні.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках