1 траўня 2024, Серада, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэркель стала дрэнна падчас інтэрв'ю

6
Мэркель стала дрэнна падчас інтэрв'ю

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель адчула сябе дрэнна падчас інтэрв'ю тэлеканалаў ARD і ZDF.

Ёй прыйшлося перапыніць зносіны з журналістамі і вярнуцца да іх праз некаторы час, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Zeit-Online.

«Канцлерцы нечакана стала блага, ёй давялося паесці, папіць, пасля гэтага яна змагла працягнуць інтэрв'ю», - заявіў прадстаўнік урада Штэфен Зайберт (Steffen Seibert). «Мэркель з’ела катлеты, цёплы бульбяны салата і маркоўны мус, а таксама выпіла віна», - напісала газета Bild.

Паводле інфармацыі выдання, ужо пасля гэтага інтэрв'ю, на прыёме для прэсы, канцлерка цягам доўгага часу мела стасункі з палітыкамі і прадстаўнікамі СМІ.

Інтэрв'ю кіраўнічка ўрада давала падчас 27-га з'езду Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Нямеччыны, які праходзіць у Кёльне з 8 да 10 снежня. На ім хрысціянскім дэмакратам трэба будзе выбраць старшыню партыі. Хутчэй за ўсё, восьмы раз запар на гэтую пасаду будзе пераабраная Мэркель. Іншых кандыдатаў на пасаду няма.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках