1 траўня 2024, Серада, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Daily Beast: Авіяўдары па Дамаску - папярэджанне Ірану і Расеі

5
The Daily Beast: Авіяўдары па Дамаску - папярэджанне Ірану і Расеі

Авіяўдары па ваколіцах Дамаска - папярэджанне, якое Ізраіль адрасаваў Асаду і ягонаму галоўнаму саюзніку.

Сірыйскія дзяржаўныя СМІ сцвярджаюць, што ў нядзелю Ізраіль нанёс авіяўдары па падкантрольнай урадавым сілам тэрыторыі паблізу аэрапорта Дамаска, піша The Daily Beast (пераклад — Инопресса.ру). «Магчыма, удар быў нанесены па узбраеннях, якія прызначаліся для «Хізбалы» - ліванскай ваенізаванай палітычнай групоўкі, якую ЗША і іх саюзнікі ўважаюць тэрарыстычнай», - адзначае журналіст Крыд Ньютан.

Са свайго боку, неназваны прадстаўнік Сіл абароны Ізраіля заявіў Daily Beast, што ізраільскае войска «не каментуе замежныя паведамленні».

«Сірыя мае вялікія запасы разбуральнай зброі, якія лёгка перакінуць праз мяжу ў Ліван. Так што ў Ізраіля звышдастаткова падстаў для здзяйснення авіяналётаў, якія былі ў мінулую нядзелю», - піша Ньютан.

На ізраільска-ліванскай мяжы апошнія некалькі гадоў панавала адноснае зацішша. Але нядаўна славесныя пікіроўкі «Хізбалы» і Ізраіля актывізаваліся, гаворыцца ў артыкуле. Так, 5 снежня нейкі высокапастаўлены афіцэр войска Ірана (Тэгеран - заўзяты саюзнік «Хізбалы» і Сірыі) пахваліўся, што ракеты «Хізбалы» здольныя «зраўнаваць Ізраіль з зямлёй».

«7 снежня Times of Israel паведаміў, што намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Багданаў сустракаўся з лідэрам «Хізбалы» Хасанам Насралам, каб абмеркаваць пытанні прымірэння ў Сірыі і пастаўкі расейскай зброі гэтай групоўцы для барацьбы з джыхадзістамі», - гаворыцца ў артыкуле.

Было б не дзіўна, калі б Ізраіль палічыў: удар па зброі, прызначанай для транспарціроўкі ў Ліван, - суровая перасцярога, сцеражыцеся ад любых праяваў агрэсіі ў будучыні. Праўда, «Хізбалы» і ўрад Сірыі не прадбачаць канца сірыйскай грамадзянскай вайны, а значыць, з іх боку было б неразумна пачынаць кампанію яшчэ і супраць ізраільскага войска.

«Зрэшты, у гэтым рэгіёне логіка бярэ верх не заўсёды», - заўважае аўтар.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках