1 траўня 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The New York Times: Расею адключаць ад рынкаў капіталу і глабальных СМІ

12
The New York Times: Расею адключаць ад рынкаў капіталу і глабальных СМІ

Саміт G20 у Брысбейне стаў сімвалічнай вяхой на шляху да адключэння Расеі ад сусветных сувязяў.

Пра гэта піша ў сваім артыкуле, апублікаваным у The New York Times, журналіст Максім Трудалюбаў.

«Некалі мы, расейцы, уважалі нашу краіну адным з дынамічных месцаў, дзе кіпіць жыццё, царствам неапрацаваных алмазаў. Але сёння Расея перастала быць краінай, якая бурна развіваецца. Замест гэтага яна адварочваецца ад свету, хаваючы свой твар», - мяркуе ён.

У выніку дзеянняў Крамля і контрзахадаў Захаду Расея можа паступова пазбавіцца шматлікіх міжнародных сувязяў: яе адключаць ад рынкаў капіталу, глабальных СМІ, узаемадзеянняў з замежнымі спецыялістамі і нават ад інтэрнэту.

«Расейскія вядучыя навін і афіцыйныя каментатары ўвесь час паўтараюць нам, што замежны свет - небяспечнае месца, а глабальны інтэрнэт усё энэргічней паказваецца як правадыр варожага іншаземнага ўплыву», - піша Трудалюбаў.

Праўда, заўважае ён, расейскія ўлады са спазненнем задумаліся аб абмежаванні доступу да інтэрнэту. У Кітаі ўрад адразу ж ўсвядоміў патэнцыйную моц інтэрнэту і даўно распрацаваў меры кантролю над патокам інфармацыі.

Трудалюбаў прадаўжае: «Хоць Расея ўсё яшчэ інтэграваная ў глабальныя рынкі, усё яшчэ мае прадстаўніцтва многіх міжнародных арганізацый, а да глабальнага інтэрнэту пакуль падключана ў асноўным свабодна і паўнавартасна, яе сувязі з навакольным светам моцна слабеюць».

Саміт G20 у Брысбейне, магчыма, стане сімвалічнай падзеяй на шляху да адключэння Расеі ад сусветных сувязяў, мяркуе аўтар.

«Пуцін будзе радзей бачыцца з заходнімі лідэрамі. Скароцяцца замежныя інвестыцыі ў расейскія кампаніі. Расце ізаляцыя дзяржаўных банкаў ад заходніх рынкаў капіталу. Многія простыя расейцы ўжо не могуць ездзіць за мяжу, так як праз рэзкае паслабленне рубля падарожжы за мяжу падаражэлі», - гаворыцца ў артыкуле .

Маскоўскія лідэры «пляснулі дзвярыма», якія вядуць ў свет, прычым значная частка расейскага грамадства іх падтрымлівае. «Гэтая лютасць - дзіцячая і памылковая. Захад таксама адыграў пэўную ролю ў тым, каб адштурхнуць ад сябе Расею, але ў большай частцы віна ляжыць на маёй краіне. У Маскве ўзяў верх новы, помслівы ізаляцыянізм», - заключае аўтар.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках