1 траўня 2024, Серада, 7:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Times: Пуцін слабее, але не спыніцца праз адчай

9
The Washington Times: Пуцін слабее, але не спыніцца праз адчай

Час не на баку Пуціна, таму Захаду і Украіне трэба быць напагатове.

Прэзідэнт Расеі абраў не лепшы час, каб паспрабаваць аднавіць імперыю. Кошты нафты падаюць, абвальваючы рубель. А гэта выклікае інфляцыю і пазбаўляе Крэмль неабходных для падобных геапалітычных гульняў даходаў. Аднак Уладзімір Пуцін менавіта праз эканамічныя цяжкасці і не спыніцца. Пра гэта сёння на старонках амерыканскай газеты рэспубліканцаў The Washington Times піша Кім Холмс - былы памочнік дзяржсакратара ЗША Коліна Паўэла, паведамляе ZN.ua.

Ён заўважае, што Захад спрабуе спыніць агрэсіўнага прэзідэнта Расеі эканамічнымі праблемамі. Але гэтага не адбылося. Прарасейскія тэрарысты на Усходзе Украіны не складаюць зброю. А краіны Паўночнай Еўропы таксама патрапілі пад пагрозу, мяркуючы са шматлікіх вайсковых правакацый, якія Расея робіць ля іх межаў.

«Дык чаму ж Пуцін прадаўжае дзейнічаць як агрэсар, у той час як ягоная эканоміка валіцца? Найбольш відавочны адказ: таму што ягоная эканоміка валіцца. Нішто так не адцягвае расейцаў ад уласных праблем, як надуманы страх перад замежным ворагам, асабліва з Амерыкі», - гаворыцца ў артыкуле.

Яшчэ адна магчымая прычына агрэсіўнай палітыкі Пуціна ва Украіне - гэта занадта нерашучая пазіцыя Захаду. Таксама, на думку былога памочніка дзяржсакратара ЗША, можа спрацаваць фактар роспачы.

«Час не на баку Пуціна. Эканамічныя праблемы могуць абмежаваць ягоныя магчымасці ў доўгатэрміновай перспектыве, але бліжэйшым часам ён паспрабуе выкарыстаць розныя погляды на Захадзе ва ўласных інтарэсах», - мяркуе былы дыпламат.

Таму, на думку аўтара, Украіна, ЕЗ і ЗША павінны быць абачлівымі. Нельга дапусціць паслаблення ціску на рэжым Пуціна, каб прымусіць яго спыніцца. Нядаўна канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель абвінаваціла Пуціна ў «стварэнні праблем» у Еўропе. Яна прыгадала расейскаму прэзідэнту не толькі канфлікт ва Украіне, але і ў Грузіі і Малдове. У гэты ж час, эканамічныя цяжкасці ціснуць на рэжым прэзідэнта Расеі, а Пуцін больш не можа абменьваць свабоду расейцаў на заробкі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках