1 траўня 2024, Серада, 6:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель прыстрашыла Расею новымі санкцыямі

24
Меркель прыстрашыла Расею новымі санкцыямі

Нямеччына не збіраецца аслабляць сваю палітыку ў дачыненні да Масквы.

Пра гэта заявіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель падчас выступу на з'ездзе Хрысціянска-дэмакратычнага саюза ў Кёльне, піша liga.net.

Паводле слоў Меркель, анексаваўшы Крым, Расея парушыла міжнароднае права, і ў цяперашні час Масква спрабуе пашырыць свой уплыў на суседнія краіны.

"Мы не пераадолеем гэтыя праблемы, калі не будзем дакладна называць рэчы сваімі імёнамі", - падкрэсліла Меркель. "Мэта заключаецца ў тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая змагла б свабодна і самастойна вызначаюць сваю будучыню", - дадала яна.

Пры гэтым Меркель прыстрашыла Расею новымі санкцыямі, нават нягледзячы на тое, што яны будуць "балючымі для эканомікі Нямеччыны". "Яны не з'яўляюцца самамэтай. Але яны будуць прынятыя, калі яны непазбежныя", - падкрэсліла канцлер.

"Магчыма, спатрэбіцца шмат цярпення, але я ўпэўненая, што мы можам зрабіць гэта, і мы павінныя зрабіць гэта (пераадолець крызіс ва Украіне)", - сказала Меркель.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках