1 траўня 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежныя СМІ пішуць аб арышце Алесіна

3
Замежныя СМІ пішуць аб арышце Алесіна

Замежная прэса напісала пра затрыманне беларускага вайсковага аглядальніка Аляксандра Алесіна.

Учора КДБ нарэшце прызнаў, што журналіст знаходзіцца ў іх і праходзіць паводле справы аб шпіянажы.

«Вядомы журналіст затрыманы ў Беларусі», - піша агенцтва Associated Press (пераклад - charter97.org), - «Супрацоўнікі ягонай газеты, «Беларусы і рынак», сказалі, што Аляксандр Алесін знаходзіцца ў менскай турме. У дадзены момант гэта пацверджана».

Журналіст агенцтва таксама спрабаваў атрымаць каментар у КДБ, аднак у каментарах яму было адмоўлена.

Таксама пра Аляксандра Алесіна піша агенцтва AFP, Huffington Post, Kyiv Post, The Moscow Times, малайзійская выданне The Sun Daily, ліванскае выданне Naharnet, а таксама гішпанамоўныя СМІ La Journada (Мексіка) і el Nuevo Herald.

Нагадаем, вайсковы эксперт, аглядальнік штотыднёвіка "Беларусы і рынак» Аляксандр Алексін быў затрыманы спецслужбамі ў аўторак, 25 лістапада. Паводле слоў крыніцы charter97.org, яго арыштавалі праз падазрэнне ў шпіянажы ў кавярні ў цэнтры горада, дзе ён абедаў з невядомым мужчынам. У КДБ адмаўляліся каментаваць ягоны арышт.

Аляксандр Алесін - журналіст, эканамічны аглядальнік газеты "Беларусы і рынак". Спецыялізуецца ў сферы вайсковай аналітыкі. Пераможца Гран-пры прэміі «Залатое пяро» сярод журналістаў, якія пішуць на аўтамабільную тэматыку ў дзелавых і рэспубліканскіх СМІ (2008).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках