1 траўня 2024, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Пінска абстраляў інтэрнат

5
Жыхар Пінска абстраляў інтэрнат

У дачыненні да 22-гадовага непрацоўнага жыхара Пінска распачатая крымінальная справа.

Пра гэта паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Берасцейскай вобласці Марына Дранькова.

Паводле яе слоў, увечары 27 лістапада ў Пінску малады чалавек пасля распівання спіртных напояў страляў з пнеўматычнага пісталета ў бок вокнаў інтэрната навучальнай установы. У выніку гэтых супрацьпраўных дзеянняў былі пашкоджаныя чатыры шклопакеты на некалькіх паверхах інтэрната.

Са слоў мужчыны, пісталет ён набыў у Расеі, дзе быў на заробках. Страляў з кватэры жылога дома, куды прыйшоў з сябрамі. Інтэрнат знаходзіцца насупраць гэтага дома.

Як патлумачыў грамадзянін, ён не думаў пра магчымыя наступствы і палічыў, што дроб не даляціць да вокнаў.

Пнеўматычны пісталет у яго канфіскаваны.

Санкцыя ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, або штрафу, або папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, або арышту на тэрмін да шасці месяцаў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках