21 траўня 2024, aўторак, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вій» абвінавацілі ва ўтоенай рэкламе гарэлкі

25
«Вій» абвінавацілі ва ўтоенай рэкламе гарэлкі

Фільм «Вій», які б'е рэкорды расейскага кінапракату, абвінавацілі ва ўтоенай рэкламе алкагольнай прадукцыі.

Актывісты праекта «Цвярозая Расея» падалі скаргі ў Федэральную антыманапольную службу, у якіх паведамляюць аб парушэнні законаў «Аб рэкламе» і «Аб абароне дзяцей ад інфармацыі, што наносіць шкоду іх здароўю і развіццю», пішуць «Известия», у распараджэнні якіх апынуліся тэксты заяў.

У фільме неаднаразова згадваецца гарэлка маркі «Хорціца», а на адным з кадраў паказаны зарэгістраваны таварны знак. Пры гэтым актывісты ўпэўненыя, што згадка брэнда ніяк не звязаная з сюжэтам і неарганічна інтэграваная ў фільм.

Члены «Цвярозай Расеі» таксама паскардзіліся ў Раскамнагляд. «Вій» мае маркіроўку «12+», што прадугледжвае прагляд дзецьмі і падлеткамі, аднак сцэны распівання спіртных напояў незаконныя і неэтычныя, упэўненыя актывісты.

Фільм «Вій» па матывах аднайменнай аповесці Мікалая Гогаля знаходзіўся ў вытворчасці з 2005 года, бюджэт карціны склаў $26 млн. Шэраг СМІ адным з фундатараў фільма паказвалі кампанію «Імідж Холдынг АпС» (Украіна) - вытворцу гарэлкі «Хорціца». Прэм'ерны паказ фільма ў Расеі адбыўся 30 студзеня гэтага года.

Па дадзеных Movie Research да 3 лютага карціну паглядзелі 2,136 млн гледачоў, за першыя выходныя яна сабрала 605,15 млн рублёў, што з'яўляецца рэкордным паказчыкам для расейскіх фільмаў. Па дадзеных «Кинопоиск.ру», да канца першага тыдня паказу зборы склалі 749,7 млн рублёў.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках