21 траўня 2024, aўторак, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Front Line Defenders праводзіць алімпійскую кампанію ў падтрымку праваабаронцаў

1
Front Line Defenders праводзіць алімпійскую кампанію ў падтрымку праваабаронцаў

Сярод 12 імёнаў ёсць беларускі праваабаронца і палітвязень Алесь Бяляцкі.

Кампанія пад лозунгам «Правы. Рызыкі. Перамены!» стартавала ў сетцы і сацыяльных медыя адначасова з адкрыццём зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы - 7 лютага.

Міжнародная арганізацыя Front Line Defenders праводзіць акцыю ў падтрымку праваабаронцаў з Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Як паведамляе праваабарончы сайт ПЦ «Вясна», сярод 12 імёнаў праваабаронцаў ёсць і кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі цэнтра «Вясна», віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі.

Акрамя Бяляцкага ў спісе Front Line Defenders знаходзяцца Стэфанія Кулаева (Расея), Яўген Віцішка (Расея), Наталля Таўбіна (Расея), Рустам Мацаў (Расея), Аляксандра Дварэцкая (Украіна), Нація Гвініашвілі (Грузія), Анара Мамедлі (Азербайджан), Ділраба Самадава (Таджыкістан), Дзілмурод Сайід (Узбекістан), Азімжон Аскараў (Кыргызстан) і Роза Тулятаева (Казахстан).

Кампанія «Правы. Рызыкі. Перамены!» звяртаецца да грамадскасці з просьбай выказаць сваю салідарнасць, падтрымаць гэтых 12 праваабаронцаў і аказаць ціск на мясцовыя ўлады, заклікаўшы іх паважаць працу праваабаронцаў.

«У той час як увага сусветнай грамадскасці прыкаваная да неверагодных здольнасцяў і ўпартасці спартсменаў з розных краін свету, якія сабраліся на гэтыя Алімпійскія гульні, якія павінны адбыцца пад знакам спартыўнага майстэрства і сумленнай гульні, Front Line Defenders звяртае вашу ўвагу на іншых герояў, якія працуюць з вялікай рызыкай для сябе, каб, нягледзячы ні на што, дамагчыся выканання базавых правоў і свабод іншых людзей», - заявіла выканаўчы дырэктар Front Line Defenders Мэры Лалор.

Як адзначаюць арганізатары кампаніі, усе гэтыя 12 праваабаронцаў «прадэманстравалі выдатную мужнасць і сумленнасць у працы над шэрагам праблем у галіне абароны правоў чалавека».

«Алімпійская каманда праваабаронцаў - пачынаючы з тых, хто, падобна Алесю Бяляцкаму з Беларусі і Азімжану Аскараву з Кыргызстана, адбывае доўгае турэмнае зняволенне, і заканчваючы тымі, хто, падобна Стэфаніі Кулаевай і Яўгену Віцішку, сутыкнуўся з крымінальным пераследам за тое, што кінуў выклік дыскрымінацыі або абараняў навакольнае асяроддзе, - сутыкаецца з нябачанымі складанасцямі ў рабоце па абароне правоў чалавека», - гаворыцца ў заяве Front Line Defenders.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках