21 траўня 2024, aўторак, 3:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрамайдан падтрымалі ў Антарктыдзе

10

Банер «Слава Украіне - героям слава!» разгарнулі на самым паўднёвым кантыненце Зямлі.

Дзве ўкраінкі, Вікторыя Прыдатка і Ганна Стэцэнка, якія адправіліся ў падарожжа ў Антарктыду, падтрымалі суайчыннікаў і сфатаграфаваліся з транспарантам на фоне ледзяных абшараў.

Фатаграфію размясціла на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адна з вандроўніцы. Банер разгарнулі побач з бразільскай антарктычнай базай Comandante Ferraz.

Акцыі пратэсту ва Украіне пачаліся ў лістападзе мінулага года пасля адмовы ўраду краіны падпісаць дамову аб асацыяцыі з ЕЗ. Пасля спробаў сілавога разгону Еўрамайдану пратэсты выбухнулі з новай сілай і распаўсюдзіліся практычна на ўсе рэгіёны. У сярэдзіне студзеня адбыліся самыя жорсткія сутыкненні паміж спецназам і дэманстрантамі, ахвярамі якіх сталі чатыры чалавекі, у тым ліку беларус Міхаіл Жызнеўскі.

Акцыі салідарнасці з Украінай праходзяць на ўсіх кантынентах планеты, аднак у Антарктыдзе гэта адбылося ўпершыню.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках