30 красавiка 2024, aўторак, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкскіх гастарбайтэраў звольнілі з «Атланта»

21
Таджыкскіх гастарбайтэраў звольнілі з «Атланта»

На менскім заводзе халадзільнікаў звольнілі больш за 50 замежных работнікаў.

Гэта пацвердзіў начальнік аддзела кадраў аб'яднання Аляксандр Талстыка, перадае «Радыё Свабода».

«Так, ужо не працуюць. Звольнілі», - сказаў ён, адмовіўшыся патлумачыць, гастарбайтэры звольніліся самі, або ад іх вырашылі пазбавіцца.

Між тым, па дадзеных крыніцы на «Атланце», якая просіць не называць імя, адной з прычын непадаўжэння кантракту з замежнікамі сталі частыя канфлікты ў іх асяроддзі.

«Жылі яны не ў інтэрнаце, а проста на заводзе, у былой сталовай. Умовы там непрыдатныя: ложкі стаялі ярусамі, зімой холадна, летам горача. Але гэта ўсё яшчэ было цярпіма, пакуль паміж імі самімі не пачаліся «разборкі». Даходзіла да таго, што выклікалі міліцыю проста на прадпрыемства. Вось іх ужо і няма, звольнілі ўсіх і пакуль новых не прывезлі», - паведаміў работнік завода.

Па словах гэтай крыніцы, плацілі рабочым з Сярэдняй Азіі прыблізна як і беларускім работнікам - па 500-600 даляраў штомесяц, але працавалі яны не па 8 гадзін, а па 12.

Ці азначае звальненне групы з Сярэдняй Азіі, што прадпрыемства расчаравалася ў гэтай катэгорыі працоўных мігрантаў?

«На сёння ў нас дастаткова персаналу, каб выконваць план, які складзены на гэты год. Таму ў нас іх няма», - сказаў намеснік дырэктара па кадрах Аляксандр Машко. Пры гэтым, на розных пляцоўках кампаніі, паводле дамовы падраду, перыядычна працуюць асобныя спецыялісты з еўрапейскіх краін. «Могуць быць са Славакіі, з Італіі, але колькі дакладна зараз працуе, сказаць не магу», - заўважыў ён.

Не толькі прамысловыя прадпрыемствы ў апошнія гады пачалі папаўняць свае працоўныя кадры за кошт прыезджых з Сярэдняй Азіі. Агракамбінат «Дзяржынскі», што ў Фаніпалі пад Менскам, у мінулым годзе таксама браў на працу прадстаўнікоў Таджыкістана. Яны працавалі ў розных цэхах. Рабочым аформілі беларускія працоўныя кніжкі, навучылі прафесіі, прысвоілі працоўную кваліфікацыю. Але на прадпрыемстве гастарбайтэры не затрымаліся.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках