30 красавiка 2024, aўторак, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя: Палова лекаў у Беларусі павінны быць айчыннымі

46
Міністэрства аховы здароўя: Палова лекаў у Беларусі павінны быць айчыннымі

Міністэрства аховы здароўя Беларусі плануе павялічыць у бліжэйшыя гады долю айчынных лекаў да 50%.

Пра гэта паведамілі агенцтву "Інтэрфакс-Захад" у аўторак у ведамстве, спасылаючыся на дадзеныя, агучаныя міністрам на пасяджэнні калегіі.

"Мы павінны выйсці да 2015 года на запланаваны аб'ём павелічэння долі беларускіх лекаў у агульным аб'ёме рэалізацыі да 50%, - адзначыў Васіль Жарко. - Таму асноўнай задачай фармпрамысловасці застаецца нарошчванне аб'ёмаў вытворчасці і рэалізацыі на ўнутраным і знешнім рынках, пашырэнне асартыменту, забеспячэнне насельніцтва даступнымі і якаснымі лекавымі сродкамі".

Паводле яго слоў, у 2013 годзе зарэгістравана 103 новых айчынных лекавых сродкі, з іх 47 - аналагі.

Васіль Жарко таксама адзначыў, што "ў бягучым годзе неабходна распрацаваць Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў, які дасць магчымасць упарадкаваць і аптымізаваць закупкі вырабаў, якія задавальняюць патрабаванням бяспекі, якасці, эфектыўнасці і найбольш эканамічна выгадныя пры выкарыстанні бюджэтных сродкаў".

Міністр паведаміў, што ў 2013 годзе "аптымізацыя лекавага забеспячэння ажыццяўлялася шляхам цэнтралізацыі закупак". Гэта, на яго думку, "дазваляе зніжаць кошты на лекавыя сродкі для ўстаноў аховы здароўя і льготнага забеспячэння грамадзян".

"За 5 гадоў эканомія сродкаў пры цэнтралізаваных закупках павялічылася амаль у 4 разы: у 2009 годзе - $2,21 млн, у 2013 годзе - $8,5 млн. дал", - сказаў кіраўнік медыцынскага ведамства.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках