30 красавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэс ЗША падтрымаў Еўрамайдан

1
Кангрэс ЗША падтрымаў Еўрамайдан

Палата прадстаўнікоў кангрэса ЗША прыняла рэзалюцыю ў падтрымку ўкраінскай апазіцыі.

У тэксце дакумента, прынятага пераважнай большасцю галасоў, гаворыцца, у прыватнасці, што амерыканскія кангрэсмены падтрымліваюць "барацьбу ўкраінскага народа за пабудову незалежнай, дэмакратычнай магутнай Украіны, свабоднай ад замежнага ўмяшання", піша gazeta.ua.

"Мы заклікаем урад Украіны праяўляць стрыманасць, паважаць дэмакратычныя пажаданні народа, мы таксама заклікаем усе бакі ўстрымлівацца ад гвалту", - гаворыцца ў рэзалюцыі.

У ёй, адначасова, паказваецца: "Мы выказваем заклапочанасць паведамленнямі аб тым, што Расея стаіць за апошнімі перахопліваннямі дыпламатычных перамоваў паміж Амерыкай і Еўропай, што з'яўляецца відавочным парушэннем міжнародных нормаў дыпламатыі і спробай разлучэння ЗША і Еўропы".

Назіральнікі адзначаюць, што апошняе, хутчэй за ўсё, звязана са з'яўленнем у Інтэрнэце запісу скандальнай тэлефоннай размовы намесніка дзяржсакратара ЗША Вікторыі Нуланд з амерыканскім амбасадарам ва Украіне Джэфры Паетам, падчас якога Нуланд, у прыватнасці, у нецэнзурнай форме адгукнулася пра палітыку ЕЗ у дачыненні да Кіева.

Заходнія СМІ выказалі здагадкі, што размова магла быць перахопленая расейскім бокам. Дзярждэп ЗША, аднак, заявіў, што не валодае "незалежнай інфармацыяй" на гэты конт.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках