30 красавiка 2024, aўторак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Улады Украіны вядуць сакрэтныя перамовы з Цімашэнка

9
«Коммерсант»: Улады Украіны вядуць сакрэтныя перамовы з Цімашэнка

На перамовах ідзе гаворка аб стварэнні новай большасці ў парламенце краіны.

Крыніца выдання «Коммерсант-Украіна» у кіраўніцтве адной з апазіцыйных фракцый распавяла пра тое, што на мінулым тыдні ў Харкаве адбылася сустрэча кіраўніка адміністрацыі Віктара Януковіча Андрэя Клюева з экс-прэм'ерам Юліяй Цімашэнка. Афіцыйна гэтую інфармацыю ў «Батькивщине» не каментуюць, а крыніца, блізкая да кіраўніка АП, назвала яе «дзіўнай». У той жа час суразмоўца выдання ў фракцыі сцвярджае, што прадметам перамоваў стаў пошук сумеснага выхаду з цяперашняй сітуацыі і аб'яднанне намаганняў Партыі рэгіёнаў і «Батькивщины» ў Радзе.

«У мяне няма інфармацыі аб магчымым стварэнні шырокай кааліцыі ПР і «Батькивщины» і прызначэнні Арсенія Яцанюка прэм'ерам. Та прапанова, якая прагучала ад прэзідэнта, актуальная для Арсенія Пятровіча толькі ў тым выпадку, калі ён публічна адмяжуецца ад апазіцыі, ад сваёй праграмы і пагодзіцца выконваць праграму прэзідэнта. Каб астатнім прадстаўнікам апазіцыі атрымаць міністэрскія партфелі, іх фракцыі трэба афіцыйна перайсці ў парламенцкую большасць. Тады гэтае пытанне можа хоць неяк абмяркоўвацца», - сказаў першы намеснік кіраўніка фракцыі Партыі рэгіёнаў Міхаіл Чачотаў.

Нагадаем, што ў 2009 годзе ў Партыі рэгіёнаў і БЮТ ужо быў вопыт спробы стварэння шырокай кааліцыі, праўда, няўдалы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках