30 красавiка 2024, aўторак, 20:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША асудзілі шпіёна, які распавёў пра сваю сустрэчу з Лукашэнкам

18
У ЗША асудзілі шпіёна, які распавёў пра сваю сустрэчу з Лукашэнкам

Былы шыфравальшчык ВМС ЗША Роберт Хофман прысуджаны да 30 гадоў турмы.

Федэральны суд у Норфалке (штат Вірджынія) ў панядзелак 10 лютага, прысудзіў былога шыфравальшчыка ВМС ЗША Роберта Хофмана да 30 гадоў турмы за спробу шпіянажу на карысць Расеі, паведамляе Associated Press.

Суд прызнаў 40-гадовага Хофмана вінаватым у спробе перадачы расейскай выведцы сакрэтных дакументаў аб сачэнні за ваеннымі караблямі. Хофман быў затрыманы 6 снежня 2012 года пасля перадачы матэрыялаў агентам ФБР, які выдавалі сябе за супрацоўнікаў расейскіх спецслужбаў. Былому ваеннаму пагражала смяротнае пакаранне, але абвінавачанне не стала патрабаваць вышэйшай меры пакарання, абмежаваўшыся 30-гадовым тэрмінам зняволення, адзначае «Форбс».

Хофман праслужыў на флоце каля 20 гадоў, прычым у асноўным на падлодках.

Роберт Хофман праслужыў на флоце каля 20 гадоў, пры гэтым вялікую частку гэтага часу ён правёў на падводных лодках. У задачы Хоффмана ўваходзіў збор і аналіз дадзеных радыёэлектроннай выведкі.

У лістападзе 2011 года ён выйшаў на пенсію ў званні старшыны першага класа і пасяліўся ў горадзе Вірджынія-Біч. Увагу ФБР былы ваенны прыцягнуў з-за паездкі ў Беларусь незадоўга да адстаўкі на сустрэчу са сваёй знаёмай, з якой ён пазнаёміўся падчас знаходжання ў Бахрэйне. Вярнуўшыся ў ЗША, шыфравальшчык сцвярджаў, што падчас паездкі сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Для атрымання інфармацыі, агенты ФБР ўступілі з Хофманом у перапіску і з адным з іх, які прадставіўся расейскім выведнікам«Уладзімірам» Хофман пагадзіўся супрацоўнічаць у абмен на фінансавае ўзнагароджанне.

Пасля па заданні «Уладзіміра» Хофман падаў звесткі, якія былі пазней класіфікаваныя як «сакрэтныя» і «зусім сакрэтныя».

Дадзеныя былі зашыфраваныя і запісаныя на флэш-назапашвальнікі. 21 кастрычніка 2012 года Хофман перадаў інфармацыю пакупнікам, а праз некалькі месяцаў пасля гэтага быў арыштаваны.

Фота: AP

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках