30 красавiка 2024, aўторак, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Машыністы цягніка БЧ везлі кантрабанду цыгарэт у дровах

12

Польскія мытнікі знайшлі 200 блокаў кантрабандных цыгарэт у таварным цягніку з Беларусі.

Таварны склад, які ехаў з Брэста ў Кабыляны, на станцыі Цярэспаль праверылі супрацоўнікі Мытнай службы і Памежкамітэта Польшчы. Цягнік вёз груз бярозавага бярвення. Увагу супрацоўнікаў прыцягнуў каркас аднаго з вагонаў. Аказалася, што пустая прастора ў ім была запоўненая пачкамі цыгарэт, загорнутымі для маскіроўкі ў чорную плёнку. Было выяўлена некалькі сотняў такіх пакетаў, у якіх знаходзілася каля 2 тысяч пачкаў цыгарэт без польскіх акцызных знакаў, паведамляе прэс-служба Мытнага камітэта ў Белай Падлясцы (пераклад - charter97.org).

Ніхто з брыгады цягніка ў спробе кантрабанды не прызнаўся. Арыенціровачны рынкавы кошт дадзенай партыі цыгарэт дасягае 23 тысяч злотых (7500 даляраў).

Фота: прэс-служба Мытнага камітэта ў Белай Падлясцы
Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках