30 красавiка 2024, aўторак, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новасібірскія акрабаты станчылі пад вадой на каньках

3

Удзельнікі акрабатычнага шоў «Адрэналін» крэатыўна падтрымалі расейскіх фігурыстаў на сочынскай Алімпіядзе.

Новасібірскія акрабаты Надзея Зайцава і Ілля Глушкоў зладзілі падводнае фігурнае катанне на каньках і фотасесію на дне басейна, піша Life News.

Фота: Life News

- Было вельмі лёгка ўвасобіць гэтую ідэю ў жыццё, - распавядае Надзея Зайцава. - Неацэнную дапамогу нам аказала PR-агенцтва InMar Relations. І яшчэ было складана знайсці басейн. Нашу шалёную задумку адэкватна ўспрынялі ва Універсітэце спажыўкааперацыі, там як раз апынуўся басейн патрэбнай глыбіні - 2,5 метра.

Фота: Life News

Каб падтрымаць зборную Расеі па фігурным катанні, новасібірскія спартсмены выканалі пад вадой вельмі складаныя трукі, якія нагадваюць катанне на каньках. Тэхнічна было няпроста ныраць у каньках, ды яшчэ і пазіраваць фатографу. Але праз некалькі гадзін удзельнікі праекта зразумелі, што фотасесія ўсё ж такі атрымалася.

- На краю басейна стаялі сябры з доўгай палкай, каб нас ратаваць, - успамінае гэту прыгоду Надзея Зайцава. - На шчасце, іх дапамога не спатрэбілася.

На памяць аб незвычайным эксперыменце засталіся выдатныя здымкі, якія акрабатам падараваў фатограф, які правёў усю фотасесію ў аквалангу.

Фота: Life News
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках