30 красавiка 2024, aўторак, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Грушэўскага ўмацоўваюць барыкады і гуляюць у футбол

2
На Грушэўскага ўмацоўваюць барыкады і гуляюць у футбол

Каля 50 пратэстоўцаў працягваюць ахоўваць барыкады на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве.

Як перадае карэспандэнт "Сегодня.ua", падталыя барыкады працягваюць выконваць сваю функцыю, а мітынгоўцы запэўніваюць, што гатовыя ўмацаваць іх пяском.

"Прывезці тры КамАЗа пяску - не праблема. Заўсёды ёсць шчыліны для машын, гэта можна зрабіць і ноччу", - распавёў актывіст Уладзімір з Другой сотні Самаабароны Майдана.

Разам з тым ён выказаў асцярогу, што ў бліжэйшыя дні сітуацыя абвострыцца, а пазней умацаванне гэтых барыкад ўжо не спатрэбіцца.

Актывіст таксама распавёў, што пратэстоўцы жыва цікавяцца вынікамі візіту прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Сочы і нявызначанасць у гэтым пытанні не спрыяе спакою на вуліцы.

Пакуль жа на вуліцы ціха, некаторыя мітынгоўцы гуляюць у футбол.

Таксама на Грушэўскага з'явіліся мінакі, як мяркуецца, кіяўляне, якія падыходзяць да барыкады і вывучаюць тое, што адбываецца. Вышэй па Грушэўскага працягваюць ахоўваць урадавы квартал служачыя ўнутраных войскаў. На Майдане Незалежнасці, як звычайна, больш людзей, чым на Грушэўскага.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках