30 красавiка 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўнікі Кітая і Тайваня ўпершыню афіцыйна сустрэліся за 65 гадоў

Прадстаўнікі Кітая і Тайваня ўпершыню афіцыйна сустрэліся за 65 гадоў

Кіраўнікі афіцыйных органаў дзвюх краін апошні раз сустракаліся ў 1949 годзе.

Кіраўнік тайваньскай адміністрацыі па справах мацерыковага Кітая Ван Юйці, прыбыў у аўторак у Нанкін з чатырохдзённым візітам. Там ён сустрэўся з кіраўніком канцылярыі па справах Тайваня пры дзяржсавеце КНР Чжан Чжыцзюнем, паведамляе РІА «Новости».

«Абодва бакі ставяць мэту адкрыць канал рэгулярных сувязяў паміж іх органамі, якія займаюцца пытаннямі адносінаў праз Тайваньскі праліў», - сказаў Чжан Чжыцзюнь у пачатку сустрэчы.

Першая - нефармальная - сустрэча Чжан Чжыцзюня і Ван Юйці адбылася ў кастрычніку 2013 года на палях саміту АТЭС у Інданезіі. Тады яны дамовіліся аб правядзенні ўзаемных візітаў.

Афіцыйныя адносіны паміж цэнтральным урадам КНР і Тайваня перапыніліся ў 1949 годзе пасля таго, як пацярпелыя паразу ў грамадзянскай вайне з кампартыяй Кітая сілы Гаміньдана на чале з Чан Кайшы перабраліся на выспу. Дзелавыя і нефармальныя кантакты паміж Тайванем і мацерыковым Кітаем аднавіліся ў канцы 1980-х гадоў. З пачатку 1990-х гадоў бакі сталі кантактаваць праз няўрадавыя арганізацыі - пекінскую Асацыяцыю развіцця адносінаў праз Тайваньскі праліў і тайбэйскі Фонд абменаў праз праліў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках