30 красавiка 2024, aўторак, 15:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэблевы цэх згарэў у Скідзелі

10

Мэблевы цэх прыватнага прадпрыемства згарэў у ноч на 11 лютага ў Скідзелі Гродзенскай вобласці.

У ноч на 11 лютага ў цэнтр аператыўнага кіравання ад відавочцы паступіла паведамленне пра пажар у цэху па вытворчасці мэблі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, размешчанага па вул. К. Маркса ў Скідзелі, паведамляе прэс-служба МНС.

Да месца выкліку накіраваліся пяць пажарных разлікаў. Будынак быў цалкам ахоплены агнём, дах абрынуўся ўнутр.

У выніку пажару знішчаны шыферны дах і маёмасць, якая знаходзілася ўнутры. Пашкоджаныя тарцавальны і распіловачны станкі. Пацярпелых няма.

Прычына пажару і памер шкоды ўстанаўліваюцца.

Мэблевы цэх згарэў у Скідзелі . Фота: МНС
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках