30 красавiка 2024, aўторак, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Apple выдаліла дастасаванні «Вконтакте» для iPhone і iPad

10
Apple выдаліла дастасаванні «Вконтакте» для iPhone і iPad

У краме App Store больш недаступныя дастасаванні «Вконтакте» для iPhone і iPad.

Верагодней усяго, выдаленне выклікана прэтэнзіямі Apple да падтрымкі імі кантрафактнага кантэнту, апублікаванага ў сацсетцы.

З крамы дастасаванняў App Store зніклі афіцыйныя кліенцкія дастасаванні сацсеткі «Вконтакте»: абноўленае пад дызайн iOS7 дастасаванне для iPhone і версія кліента для iPad, выкананая ў старым дызайне, піша internet.cnews.ru.

Афіцыйныя дастасаванні, якія мелі назву VK, не знаходзяцца пошукам па краме. Пры пераходзе па спасылцы з пошукавіка крама дастасаванняў вяртае паведамленне «Кантэнт, які цікавіць вас, зараз недаступны ў дадзенай краме».

Афіцыйнае дастасаванне для Android у краме Google Play па-ранейшаму даступна для загрузкі і ўсталёўкі.

Прадстаўнікі «Вконтакте» і расейскага офіса Apple пакуль не адказалі на пытанне CNews аб прычынах таго, што адбылося.

Аднак, можна выказаць здагадку, што выдаленне дастасавання звязана з прэтэнзіямі Apple да нелегальнага кантэнту ў сацсетцы.

У апублікаваным сёння ў афіцыйнай групе Live аглядзе навін «Вконтакте» утрымліваецца ўскоснае прызнанне кіраўніцтва сацсеткі, што прэтэнзіямі да кантрафактнага кантэнту абумоўленая затрымка з абнаўленнем кліента для iOS: па просьбе «яблычнай» кампаніі распрацоўшчыкі абмяжоўвалі ў дастасаванні пошук па аўдыёзапісах для карыстальнікаў з краін Еўропы.

Вядома, што ў снежні 2013 года па патрабаванні Apple была зрэзаная музычная функцыянальнасць дастасавання сацсеткі «Мой мир».

Па дадзеных аналітычнай кампаніі App Annie, якая спецыялізуецца на даследаваннях рынку мабільных дастасаваннях, дастасаванні сацсеткі «Вконтакте» займалі ў 2013 годзе першае месца ў Расеі па колькасці запамповак (без уліку гульняў) з крамаў App Store і Google Play. Яны апярэджвалі дастасаванні сэрвісу Skype, антывірус Dr.Web, папулярны мэсэнджэр WhatsApp і кліент сацсеткі «Одноклассники».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках