30 красавiка 2024, aўторак, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі змагаюцца супраць знішчэння Севастопальскага парку

14

Адміністрацыя Савецкага раёна спрабуе абысці закон.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач Зміцер.

«Для надання законнасці распачатаму будаўніцтву жылых дамоў на тэрыторыі ў межах вуліц Шырокая - Лагойскі тракт - Лук'яновіча - Гало - Алешава - Багдановіча Адміністрацыя Савецкага раёна Менска не знайшла нічога лепшага, чым ініцыяваць правядзенне грамадскага абмеркавання горадабудаўнічага праекта, каб узаконіць знішчэнне Севастопальскага парку. Нягледзячы на адказы аб наяўнасці парушэнняў заканадаўства пры пачатку будаўніцтва жылых дамоў, улады Савецкага раёна не патрабуюць ад забудоўшчыкаў выканання закона і не прыцягваюць да адказнасці за парушэнні закона, а спрабуюць надаць законнасць незаконнаму будаўніцтву», - адзначыў ён.

Чытач дадаў, што акрамя гэтага, Адміністрацыя Савецкага раёна падала на зацвярджэнне горадабудаўнічы праект, які ўзаконьвае будаўніцтва дарогі праз Севастопальскі парк, нягледзячы на ўсе зваротныя зацвярджэнні Адміністрацыі Першамайскага раёна.

«Дарога праз Севастопальскі парк ужо спраектаваная і прапанаваная для зацвярджэння на грамадскім абмеркаванні. Праўда, каб пазбегнуць лішняй увагі, адбываецца гэта не ў Першамайскім, а ў Савецкім раёне Менска. І калі барацьба з ушчыльненнем тычыцца толькі жыхароў нашага квартала, то фактычнае знішчэнне Севастопальскага парка, якое пацягне знішчэнне артэзіянскіх свідравін, размешчаных у парку, закранае інтарэсы жыхароў двух раёнаў сталіцы», - падкрэсліў Зміцер.

Нагадаем, барацьба менчукоў супраць знішчэння Севастопальскага парку вядзецца не першы год.

28 лістапада 2012 года была створаная ініцыятыўная група па правядзенні мясцовага рэферэндуму. Актывісты падалі дакументы для яе рэгістрацыі, але атрымалі адмову. На рэферэндум прапаноўвалася вынесці пытанні аб захаванні Севастопальскага парку ў сённяшніх межах і аб забароне новага будаўніцтва і пракладкі дарог на яго тэрыторыі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках