30 красавiка 2024, aўторак, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яцэк Пратасевіч: Санкцыі супраць Януковіча могуць быць уведзеныя да канца лютага

8
Яцэк Пратасевіч: Санкцыі супраць Януковіча могуць быць уведзеныя да канца лютага

Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў ужо ў гэтым месяцы.

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч у інтэрв'ю "Урядовому курьеру", піша АФН.

"Пасля прыняцця рэзалюцыі нам трэба некалькі тыдняў для таго, каб Еўрапейская рада міністраў замежных справаў прыняла адпаведнае рашэнне. Яно павінна быць аднагалосным... Пасля прыняцця рэзалюцыі такі спіс (спіс людзей, супраць якіх будуць прынятыя санкцый - рэд.) падрыхтуюць дыпламатычныя колы Еўразвяза і краін-членаў ЕЗ. Яго абмяркуюць на пасяджэнні Рады міністраў замежных спраў ЕЗ, а канчатковае рашэнне будзе прынята да канца лютага", - сказаў Яцэк Пратасевіч.

Ён таксама падкрэсліў, што ніякіх грошай або фінансавай дапамогі не будзе прадастаўлена, калі Украіна не пачне рэальных эканамічных рэформаў.

"Фінансавую падтрымку аказваюць не для таго, каб яе распылілі, а для таго, каб яна дала выгаду эканоміцы. Яе варта выкарыстоўваць так, як калісьці ў Польшчы, Венгрыі ці Чэхіі, калі яна дала штуршок да значных пазітыўных змен у гэтых краінах. Спачатку эканамічныя рэформы прасоўваліся даволі хваравіта, але пасля іх вынікі сталі відавочнымі, яны ўражвалі", - падкрэсліў Пратасевіч.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч назваў Канстытуцыю 2004 года недасканалай, але, на яго погляд, яна лепш той, што дзейнічае цяпер.

"Але рашэнне пра тое, які канстытуцыйны парадак павінен быць у дзяржаве, павінны прымаць самі ўкраінцы. Мы можам прадастаўляць хіба што кансультацыйную дапамогу. І нават не Еўразвяз, а Рада Еўропы - арганізацыя, членам якой з'яўляецца Украіна. Там ёсць Венецыянская камісія, мэта якой заключаецца ў аказанні дапамогі краінам-членам у заканадаўчых рэформах. На маю думку, ЕЗ павінен устрымацца ад уплыву на канстытуцыйныя працэсы ва Украіне. Узамен Брусэль павінен заахвочваць украінскую ўладу і ўсе палітычныя эліты цесна супрацоўнічаць з Венецыянскай камісіяй, каб рэфармаваць вашу заканадаўчую сістэму, стварыць дэмакратычную празрыстую адміністрацыйна-заканадаўчую сістэму кіравання", - сказаў Пратасевіч.

Ён таксама выказаўся за правядзенне адкрытага расследавання з мэтай пакарання адказных за прымяненне празмернай сілы міліцыяй супраць удзельнікаў пратэстаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках