30 красавiка 2024, aўторак, 19:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віціс Юрконіс: Улады робяць з Беларусі Квазімода

4
Віціс Юрконіс: Улады робяць з Беларусі Квазімода

Беларускія ўлады вядуць краіну да поўнай ізаляцыі.

Так літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс пракаментаваў даклад афіцыйнага Менска аб «парушэннях правоў чалавека» ў краінах Захаду. Паводле ягоных слоў, беларускія ўлады не ўпершыню рыхтуюць такую «альтэрнатыўную» справаздачу аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце. Ён адзначае, што ўсе адзначаныя ў дакладзе краіны можна назваць «дошкай гонару» ў галіне правоў чалавека, піша партал ru.DELFI.lt.

«Усе адзначаныя ў гэтым рапарце краіны можна інтэрпрэтаваць як «дошку гонару», бо Уладзімір Макей сам прызнае, што большасць іх - гэта так званыя адвакаты высокіх стандартаў у галіне правоў чалавека. Зразумела, што ні Расея, ні Беларусь, ні, вядома, Азербайджан, нават не прэтэндуюць на ўваходжанне ў такі спіс бліжэйшым часам. Як раз наадварот, сітуацыя з правамі чалавека там, як паказваюць звесткі такіх вядомых праваабарончых арганізацый як Freedom House, найбольш складаная ў параўнанні з усёй Еўропай», - кажа палітолаг.

На ягоную думку, трэба прызнаць, што ўсялякая краіна небездакорная, ўсюды можна знайсці свае мінусы, аднак пытанне не ў негатыўных праявах, а ў наяўнасці механізмаў уплыву на ўладу.

«Трэба прызнаць, што кожная краіна не без папрокаў, і мы можам знайсці негатыўныя прыклады амаль у кожнай з іх. Але асноўнае пытанне ў тым, ці ёсць механізмы ўплыву на ўладу, ці ёсць справаздачнасць уладаў і таму падобныя рэчы», - падкрэслівае Віціс Юрконіс.

У адрозненне ад Беларусі, у краінах ЕЗ такія механізмы ёсць, нагадвае суразмоўца. Больш за тое, ёсць механізмы міжнароднага ўплыву - праз Брусэль, Страсбург, Жэневу, у той час як Беларусь нават не пускае ў краіну спецдакладчыка ААН Міклаша Харасці.

«Дык пра якую справаздачнасць перад беларускім народам і пра якое выкананне міжнародных стандартаў мы можам казаць? - дзівіцца палітолаг. - Беларускія ўлады самі сябе ізалююць і, на жаль, робяць са сваёй краіны Квазімода ў плане правоў чалавека. Гэта вельмі сумна, бо Беларусь і Літву аб'ядноўвае не толькі геаграфічная блізкасць, але і агульная гісторыя, гістарычныя асобы. Бо Беларусь з'яўляецца часткай Еўропы, аднак праз Лукашэнку і ягоную каманду краіна не можа выкарыстоўваць свой патэнцыял», - сказаў Віціс Юрконіс.

Гаворачы аб папроках са стараны МЗС Беларусі непасрэдна ў дачыненні да Літвы, ён адзначыў, што беларускія ўлады бачаць агульнае ў прыватным.

«Кажучы канкрэтна пра Літву, то шэсце 16 лютага і 11 сакавіка стала традыцыйным папрокам у тым, што гэта нібыта праява фашысцкіх тэндэнцый. Некаторыя маргінальныя нацыяналістычныя групы і інцыдэнты сапраўды існуюць, але гэта непараўнальна з нацыяналістычным і расісцкімі пагромамі ў Маскве, пра якія, вядома, Беларусь памоўчвае, - сцвярджае палітолаг. - Больш за тое, я ўпэўнены, што ёсць нямала людзей у Беларусі, якія б з радасцю адзначалі Дзень Волі або 500-годдзе бітвы пад Оршай. Але Лукашэнка і кампанія лепш аддаюць перавагу святкаванню савецкіх, чым гістарычных для беларускага народа свят».

Фота: DELFI

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках