30 красавiка 2024, aўторак, 20:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждума вызверылася на «Эхо Москвы»

31
Дзярждума вызверылася на «Эхо Москвы»

Падставай стаў артыкул журналіста Віктара Шэндэровіча.

Падазрэнні ў неэтычным згадванні ў СМІ фашысцкай Нямеччыны і тэмы вайны чарговым разам за апошнія тыдні апынуліся ў цэнтры разгорнутага скандалу. Пасля суровых санкцый у дачыненні да тэлеканала «Дождж», адключанага ад вяшчання многімі аператарамі праз спрэчнае апытанне на тэму блакады Ленінграда, і пагроз у Радзе Федэрацыі выключыць тэлеканал CNN з расейскіх кабельных сетак у сувязі з негатыўнай ацэнкай помніка абаронцам Берасцейскай цытадэлі, пад удар трапіла радыёстанцыя «Эхо Москвы».

Падставай для нападак у Дзярждуме стала нататка вядоўцы радыёстанцыі Віктара Шэндэровіча ў блогу на сайце, у якім ён крытычна адазваўся пра Алімпіяду ў Сочы, успомніўшы таксама аб Гульнях 1936 года ў фашысцкай Нямеччыне.

Лідар фракцыі «Адзінай Расеі» ў ніжняй палаце парламента Уладзімір Васільеў у аўторак заклікаў «Эхо Москвы» папрасіць прабачэння за выказванне Шэндэровіча, перадае ИТАР-ТАСС. Сам вядоўца заявіў NEWSru.com, што не параўноўваў «пуцінскі» і гітлераўскі рэжымы, а казаў толькі пра PR-складнікі спартыўнай падзеі.

У нататцы пад назвай «Пуцін і дзяўчынка на каньках» Шэндэровіч пазначыў галоўнае пытанне, якое, з ягоных слоў, выявілася падчас цырымоніі адкрыцця Алімпіяды: «Дзе канчаецца іх дзяржава і пачынаецца твая краіна?». Пад «дзяўчынкай на каньках» аўтар нататкі мае на ўвазе 15-гадовую расейскую фігурыстка Юлію Ліпніцкую, яскравы выступ якой на Алімпіядзе выклікаў віхуру захапленняў сярод заўзятараў і спадабаўся прэзідэнту Уладзіміру Пуціну.

Шэндэровіч адзначыў талент і поспехі фігурысткі, але адначасова ўспомніў Алімпіяду ў Бэрліне летам 1936 і перамогу штурхача ядра Ханса Вельке - «першага нямецкага чэмпіёна ў лёгкай атлетыцы». Адзначыўшы, што яму «вельмі падабаецца гэтая дзяўчынка на каньках», аўтар нататкі напісаў: «Але калі б вы ведалі, як падабаўся берлінцам летам 1936 штурхач ядра Ханс Вельке, першы нямецкі чэмпіён у лёгкай атлетыцы, усмешлівы хлопец, прыгажун, які сімвалізуе маладосць новай Нямеччыны».

«Штосьці, аднак, перашкаджае нам сёння радавацца ягонай перамогі. Няйначай, мы ведае выніковы кошт гэтага спартыўнага подзвігу - кошт, у які ўвайшлі і Дахаў, і Кавентры, і Хатынь, і Ленінград... Не з віны Ханса, зразумела, але так атрымалася, што ён паспрыяў», - піша Шандаровіч.

З ягоных слоў, «варыва ведзьмаў - штука са складаным рэцэптам. І вельмі духмяныя зёлкі ідуць у ход, каб адурманіць чалавека». «Бесперапынная чарада патрыятычных святаў, якая суправаджае малалегітымнае пуцінскае кіраванне – ад «Еўравізіі», праз спартовыя перамогі, да будучага мундыяль у Расеі - лішняе пацверджанне гэтага вядзьмарчынага рэцэпту», - рэзюмуе аўтар нататкі.

На ягоную думку, такая палітыка ўладаў дае свой плён - і вось ужо «нават клятыя інтэлігенты адчуваюць няёмкасць ад уласнай апазіцыйнасці», і «геніяльная дзяўчынка, узлятаючы над ільдом, падхоплівае з сабою ўверх і пуцінскі рэйтынг».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках