30 красавiка 2024, aўторак, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Італійскі дыпламат папярэджвае пра «кліматычныя войны»

18
Італійскі дыпламат папярэджвае пра «кліматычныя войны»

Разбуральны атамны канфлікт можа выбухнуць у сэрцы Азіі.

Італійскі дыпламат Граменас Мастраені займаецца пытаннямі геапалітычных рызык, звязаных са зменамі клімату, і спосабамі іх пераадолення, піша тыднёвік Panorama (пераклад - Inopressa.ru).

«Арабскія вёсны» сталі следствам кліматычных змяненняў, і праз перагрэў нашай атмасферы можа нават выбухнуць разбуральны атамны канфлікт у сэрцы Азіі. З такім пасланнем італійскі дыпламат, экспэрт у пытаннях навакольнага асяроддзя Граменас Мастраені мае намер звярнуцца да ўдзельнікаў канферэнцыі палітычнай і экалагічнай раўнавагі, якая праходзіць ва ўніверсітэце Ca Foscari: нельга губляць часу, пагроза, звязаная з кліматычнымі зменамі, велізарная», - піша аўтар артыкула.

Каб выратавацца нам усім, Мастраені паказвае дарогу: урады і кампаніі павінны дзейнічаць разам, каб перарабіць свет разам з прыродай. Такі досвед ужо ёсць: барацьба з азонавай дзіркай. «Паўстанні ў Паўночнай Афрыцы выбухнулі не праз ідэалогію, - кажа дыпламат, - а з прычын шматгадовай гіперінфляцыі, кош хлеба ўзрос з прычыны спекуляцый, але спекуляцыі былі справакаваныя дрэннымі ўраджаямі, якія сталі следствам кліматычных дэкампенсацыяй». Калі льды Гімалаяў растануць, праз кароткі прамежак часу скароцяцца запасы вады, якія сілкуюць сельскую гаспадарку Цэнтральнай Азіі, азіяцкага паўднёва-усходу ды Індыі. «Мільёнам людзей не будзе чаго есці, і гэта прывядзе да катастрафічных наступстваў для сацыяльнай стабільнасці, - адзначае Мастраені. - І гэта адбудзецца ў рэгіёне, дзе размешчаны чатыры дзяржавы: Расея, Кітай, Індыя і Пакістан, якія валодаюць атамнай зброяй».

«Цяпер мы ведаем, што мы набліжаемся да пункту незвароту: самае непазбежнае - раставанне вечнай мерзлаты, яно прывядзе да выкіду ў атмасферу велізарнай колькасці метану. Глабальнае пацяпленне стане прычынай іншага пацяплення. Калі льды знікнуць, сонечныя прамяні не будуць адлюстроўвацца, і гэта прывядзе да яшчэ большага разагрэву планеты. Парог падвышэння тэмпературы на 2 градусы зусім недалёкі», - сцвярджае экспэрт.

«Нам не патрэбны мегапраект з ужываннем касмічных люстэркаў для адлюстравання сонечных прамянёў. Двое навукоўцаў з Прынстанскага ўніверсітэта сцвярджаюць, што было б дастаткова, каб кожны вытворчы сектар трохі скараціў забруджвальныя выкіды. Рэальныя інтэрвенцыі з невялікімі інвестыцыямі могуць стварыць працоўныя месцы і палепшыць якасць жыцця ў кароткія тэрміны», - перакананы дыпламат.

«Трэба пераразмеркаваць багацце. Багатыя краіны маюць сродкі для адаптацыі, бедныя краіны не маюць магчымасці снаваць планы на 15-20 гадоў. Прамыслова развіты свет не зацікаўлены ў краху краін, якія развіваюцца. Каб перашкодзіць гэтаму, трэба перамясціць багацці, не грошы, а адукацыю, ахову здароўя, сацыяльную абарону. Іншымі словамі, даць рады выклікам, які кідае нам клімат, азначае ўвесці моцную дозу салідарнасці ў эканоміку». І яшчэ. «Калі мы будзем харчавацца правільна, больш эканомна, мы запусцім механізм, які можа пакласці канец нераўнамернаму размеркаванню ежы ў свеце. Гаворка ідзе аб усталяванні сацыяльнай справядлівасці, а значыць, і дасягненні міру», - упэўнены італійскі дыпламат.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках