28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вашынгтон ануляваў візы шэрагу ўкраінскіх чыноўнікаў

3
Вашынгтон ануляваў візы шэрагу ўкраінскіх чыноўнікаў

Амерыканскі амбасадар у Кіеве Джэфры Пает заяўляе, што ЗША разглядаюць усе інструменты ўздзеяння на вінаватых ва ўжыванні гвалту на Украіне.

«Што да санкцый, то ЗША ўжо скасавалі візы некаторым службовым асобам, якія, як мы мяркуем, непасрэдна звязаныя з ужываннем сілы на Майдане. Мы ўжо гаворым, што ўсе інструменты ў нашай палітыцы цяпер выкладзеныя на стал. І я чакаю, што неўзабаве з Вашынгтона прагучаць новыя заявы», - паведаміў амбасадар ЗША Джэфры Пает журналістам у сераду, піша «Інтэрфакс».

Ён нагадаў, што ЗША асуджаюць гвалт падчас пратэстаў на Майдане і мяркуюць, што права на мірны пратэст павінна быць абароненае.

«У гэты крызісны момант ва Украіне мы спадзяемся на лідарскую ролю прэзідэнта Януковіча. Мы вельмі спадзяемся, што ён скарыстаецца шанцам, каб вярнуць сваю краіну на шлях дэмакратычнага і квітнеючай будучыні», - сказаў пасол.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках