У Жлобіне смеццявоз праваліўся пад асфальт
18- 19.02.2014, 20:36
- 15,133
Сёння ў групе «Тыповы Жлобін» з'явіліся фота грузавіка, які праваліўся пад асфальт.
Як сцвярджаюць відавочцы здарэння, гэта адбылося пад 13:50 ля гімназіі №1. Пакуль наведвальнікі супольнасці ва ўсім вінавацяць "Дажынкі", работнікі КЖУП «Уніком» ліквідуюць наступствы здарэння, піша onliner.by.
Прычыны інцыдэнту жлобінскія камунальнікі пакуль не тлумачаць. Вядома толькі, што ў выніку таго, што здарылася ніхто не пацярпеў. Смеццявоз з ямы вызвалялі з дапамогай крана. Месца здарэння грузавік пакінуў самастойна. Як паведаміў аўтар фота Віталь Аўсянікаў, асфальт у гэтым месцы ўжо не першы дзень прасядае. Улетку там рабілі каналізацыю і паклалі новы асфальт. Верагодна, яго падмыла вадой, выказаў здагадку жыхар Жлобіна.
