19 траўня 2024, Нядзеля, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ разгледзіць санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў 10 лютага

10
ЕЗ разгледзіць санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў 10 лютага

Пытанне прымянення санкцый у дачыненні да ўладаў Украіны будзе абмяркоўвацца на пасяджэнні Рады Еўразвяза.

Пра гэта паведаміў намеснік кіраўніка партыі «Бацькаўшчына» Рыгор Немыра, спаслаўшыся на сустрэчу з міністрам замежных спраў Швецыі Карлам Більтам, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».

«Калі мы абмяркоўвалі пытанне санкцый, Більт пацвердзіў, што гэта - адзін з элементаў палітыкі, якая будзе дэталёва абмяркоўвацца 10 лютага на пасяджэнні Рады ЕЗ у пытаннях замежных спраў пасля візіту вярхоўнай прадстаўніцы Кэтрын Эштан ва Украіну (запланаваны на наступным тыдні)», - заявіў Немыра.

З ягоных слоў, міністр замежных спраў Швецыі адзначыў, што акрамя публічнай плоскасці многае адбываецца «па-за публічнай плоскасцю ў дачыненні да тлумачэння не толькі прадстаўнікам улады і апазіцыі, але і алігархам ва Украіне магчымых наступстваў, калі сітуацыя выйдзе з-пад кантролю».

Таксама Немыра адзначыў, што падчас сустрэч прадстаўнікі ЕЗ выказвалі занепакоенасць аб магчымым увядзенні надзвычайнага становішча ва Украіне.

Так, гаворка ішла аб заяве арміі, заяве аб расследаванні супраць партыі «Бацькаўшчына» ў падазрэнні падрыхтоўкі захопу ўлады.

«Гэта новы элемент, які ўспрымаецца, як аргументацыя на карысць увядзення надзвычайнага становішча», - растлумачыў Немыра бачанне сітуацыі еўрапейскай бокам.

Таксама ў гутарках з прадстаўнікамі ЕЗ звярталася ўвага на тое, што не зроблена спроба расследаваць факты гвалту супраць журналістаў, дэманстрантаў, палітыкаў.

«Прадстаўнікі ЕЗ таксама ўздымалі тэму федэралізацыі Украіны і магчымыя наступствы. Гэта ацэньваецца як пагроза развязання крызісу праз падзел Украіны», - растлумачыў намеснік кіраўніка «Бацькаўшчыны».

Нагадаем, бестэрміновая акцыя пратэсту, якая пачалася ў Кіеве пасля адмовы ўладаў Украіны ад падпісання Пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ, працягваецца ва ўсёй краіне ўжо больш за два месяцы. Да 22 студзеня асноўныя пратэстныя дзеянні праходзілі ў сталіцы. У гэты дзень сітуацыя ў цэнтры горада была асабліва напружанай: сутыкненні з сілавікамі скончыліся ахвярамі сярод дэманстрантаў.

На працягу апошняга тыдня студзеня пратэсты перамясціліся ў рэгіёны. Імі былі ахоплены не толькі заходнія вобласці, якія традыцыйна лічацца апорай апазіцыі, але і цэнтр і ўсход краіны. У выніку ўлады пайшлі на саступкі і прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў падаў у адстаўку, а «законы пра дыктатуру» былі адмененыя. Аднак прыняты Вярхоўнай Радай закон аб амністыі не быў узгоднены з апазіцыяй, таму яна адмовілася выконваць яго.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках